У Пухавіцкім раёне загінуў матацыкліст

24 траўня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Пухавіцкім раёне (Мінская вобласць) паведамляе Следчы камітэт.
“24 траўня каля 05:00 37-гадовы мінчанін, рухаючыся па аўтадарозе Н-9388 паблізу вёскі Дукоўка, ужыў няправільныя прыёмы кіравання транспартным сродкам, дапусціў яго занос і з’ехаў у кювет, дзе здзейсніў наезд на прыдарожнае дрэва”, — адзначае ведамства.
У выніку аварыі кіроўца матацыкла загінуў на месцы здарэння, пасажыр, які знаходзіўся ў вазку, не пацярпеў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, “напярэдадні матацыкліст ужываў алкаголь”, гаворыцца ў паведамленні.
На месцы ДТЗ працавала следча-аператыўная група.
Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаІдэолагі заклікаюць "суседзяў з Захаду" наведваць беларускія мемарыялы, каб " менш перакручваць гісторыю“Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаРасія забяспечвае 98% уязнога арганізаванага турпатоку ў БеларусьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка

