У Касцюковіцкім раёне мужчына выпадкова стрэліў з ружжа ў сына — 15-гадовы падлетак шпіталізаваны з траўмай жывата

24 траўня, Позірк. Аб шпіталізацыі ў Магілёўскай вобласці непаўналетняга з агнястрэльным раненнем паведамляе Следчы камітэт.
“Раніцай 24 траўня ў вёсцы Бялынкавічы (Касцюковіцкі раён) на тэрыторыі сялянска-фермерскай гаспадаркі 61-гадовы мясцовы жыхар разам з сынам дапамагаў фермеру з забоем кабана. Мужчына выкарыстаў гладкаствольную стрэльбу, якая дасталася яму ў спадчыну, але не была зарэгістраваная”, — адзначае СК.
Паведамляецца, што “падчас стрэлу бацька выпадкова параніў сваё дзіця”.
“З траўмай жывата 15-гадовы падлетак шпіталізаваны, яму аказваецца экстраная медыцынская дапамога”, — гаворыцца ў рэлізе.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Следчым сумесна са спецыялістам Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці праводзіцца агляд. Адзначаецца, што канфіскаваная незарэгістраваная стрэльба, прызначаныя судова-медыцынская і балістычная экспертызы, апытваюцца відавочцы.
“Усе абставіны здарэння будуць устаноўленыя Касцюковіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта падчас праверкі. Па яе выніках будзе прынята рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы”, — паведамілі ў ведамстве.
Гл. таксама:
Мытня выявіла паўсотні боепрыпасаў ва ўвезеным з Літвы красоверы


- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
