Долар, еўра і юань патаннелі перад выходнымі

30 траўня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 30 траўня.
Курс долара знізіўся да 2,9958 рубля (-0,03%; -0,001). Апошні раз на параўнальным узроўні ён быў 26 чэрвеня 2023 года (тады каціроўка вырасла з 2,9886 да 3,0077 рубля).
Еўра патаннеў да 3,3781 (-0,09%; -0,003), юань — да 4,1373 за 10 (-0,22%; -0,0091).
Расійскі рубель падаражэў да 3,7807 за 100 (+0,41%; +0,0154).
На адыходзячым працоўным тыдні (26–30 траўня) курс долара знізіўся на 0,33% (з 3,0056 да 2,9958 рубля), еўра — на 0,44% (з 3,3931 да 3,3781), юаня — на 0,82% (з 4,1); расійскага рубля падаражэў на 0,58% (з 3,759 да 3,7807 за 100).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за першую траціну гэтага года знізіўся на 12,16 працэнта (з 3,4735 да 3,0512 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 30 красавіка 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца паводле яго падаражэння (+22,59%).
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка



