На канферэнцыі ў Лондане палітыкі і эксперты абмяркуюць адносіны беларусаў і ўкраінцаў, анансаваны ўдзел Залужнага

3 чэрвеня, Позірк. Аднаўленне адносін беларусаў і ўкраінцаў абмяркуюць 26 чэрвеня ў Лондане ўдзельнікі канферэнцыі “Украіна, Беларусь і комплексная геапалітыка Еўропы”.
Канферэнцыю арганізуе Украінска-беларускі хаб ва Уорыку (WUB; Вялікабрытанія), яна аб’яднае палітыкаў, навукоўцаў і экспертаў, што спецыялізуюцца на Усходняй Еўропе.
У праграме форуму анансаваны ўдзел галоўнага дарадцы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі, палітычнага аналітыка Арцёма Шрайбмана, былой спецдакладчыка ААН па Беларусі Анаісы Марэн і іншых.
Таксама сярод удзельнікаў пазначаны былы галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны, цяпер амбасадар Украіны ў Вялікабрытаніі Валерый Залужны.
Адна з тэм канферэнцыі называецца “Беларусь — стрэмка ў целе бяспекі Еўропы?” “Як саўдзельнік агрэсіі ў вайне Расіі супраць Украіны, Беларусь Лукашэнкі разглядаецца як васальная дзяржава Расіі больш, чым калі-небудзь. Ці адыгрывае Беларусь значную ролю ў еўрапейскай бяспецы або яна застанецца пастаяннай і недастаткова вырашанай праблемай у бліжэйшай будучыні? Ці змогуць беларусы аднавіць адносіны з Украінай, нягледзячы на Лукашэнку?” — гаворыцца ў тлумачэнні да гэтай панэлі.
28 чэрвеня 2024 года ў Лондане прайшла канферэнцыя “Перспектывы інтэграцыі Украіны і Беларусі ў ЕС: ацэнка будучыні”. На ёй абмяркоўваліся “настроі і шляхі папулярызацыі еўрапейскай перспектывы ў беларускім грамадстве”.
Канферэнцыю арганізавалі WUB і Офіс па сувязях з Еўрапейскім парламентам (EPLO) у супрацоўніцтве з Офісам Ціханоўскай, Радай знешняй палітыкі “Украінская прызма”, універсітэтам Уорык.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў 2025 года фізічныя асобы прадалі наяўнай валюты амаль на 940 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка