У Нясвіжскім раёне ў ДТЗ загінулі два чалавекі

10 чэрвеня, Позірк. Пра смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне ў Нясвіжскім раёне (Мінская вобласць), паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле звестак ведамства, трагедыя здарылася 10 чэрвеня каля 15 гадзін на аўтадарозе М-1 “Брэст — Мінск — мяжа РФ”.
“71-гадовы кіроўца “Рэно”, паводле папярэдняй інфармацыі, не справіўся з кіраваннем, учыніў наезд на дарожную агароджу, пасля чаго з’ехаў у правы кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся. Кіроўца і 70-гадовая жанчына-пасажыр загінулі”, — гаворыцца ў паведамленні.
У апошні час пра ДТЗ з гібеллю людзей паведамляецца рэгулярна.
“Каля апоўначы 9 чэрвеня” ў Лёзненскім раёне (Віцебская вобласць) на дарозе Р-21 (Віцебск — мяжа РФ) 53-гадовы кіроўца на аўтамабілі “Хёндэй” збіў “лася, які раптоўна выбег на праезную частку”. “Пасля здзяйснення ДТЗ кіроўца выйшаў з аўтамабіля на праезную частку дарогі, дзе на яго быў учынены наезд аўтамабілем “Кіа”, які рухаўся ў сустрэчным напрамку. У выніку аварыі пешаход (гаворка аб першым вадзіцелі. — “Позірк”.) ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння”, — паведамляла раней 10 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя рэгіёну.
У той жа дзень у Полацкім раёне (Віцебская вобласць) падчас руху ў бок раённага цэнтра ад легкавога аўтамабіля “Рэно” адчапіўся прычэп, які “выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўчыніў сутыкненне з лесавозам МАЗ”, які рухаўся ў сустрэчным напрамку. “Ад сутыкнення лесавоз з’ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе ўчыніў наезд на прыдарожнае дрэва”, — гаварылася ў паведамленні УУС Віцебскага аблвыканкама. У выніку ДТЗ 39-гадовы кіроўца МАЗа загінуў.
У ноч на 8 чэрвеня ў Жыткавіцкім раёне (Гомельская вобласць) 20-гадовы кіроўца-бяспраўнік за стырном аўтамабіля “Фольксваген” “на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем і з’ехаў на абочыну”. “У выніку аўтамабіль перакуліўся, загінула 14-гадовая дзяўчынка-пасажыр”, — паведамілі ў ДАІ.
Раніцай у той жа дзень у Брэсце 33-гадовы жыхар Іванаўскага раёна, не маючы вадзіцельскага пасведчання, кіруючы матацыкл “Кавасакі”, паводле папярэдняй інфармацыі, не абраў бяспечную хуткасць руху і ўчыніў наезд на металічную агароджу. Матацыкліст і 55-гадовая жанчына-пасажыр загінулі.

- Грамадства, ПалітыкаЛатушка — пра магчымае выдварэнне з Польшчы беларуса, які напаў на яго: Гэта адкрывае скрыню Пандоры для ўсіх правакатараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства3 ліпеня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня амаль 90-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка