У Маларыцкім раёне, які мяжуе з Украінай, анансаваныя “рэжымныя мерапрыемствы” са спецтэхнікай
15 чэрвеня, Позірк. На тэрыторыі Маларыцкага раёна (Брэсцкая вобласць) 16–20 чэрвеня органамі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта будуць праводзіцца “рэжымныя мерапрыемствы”, паведамляе мясцовае дзяржвыданне “Голас Часу”.
“Магчыма перамяшчэнне спецыяльнай тэхнікі па дарогах агульнага карыстання”, — адзначаецца ў паведамленні.
Мерапрыемствы, як сцвярджаецца, “носяць планавы характар”.
Падрабязнасці не прыводзяцца.
Маларыцкі раён мяжуе з Украінай.
Раней Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляла аб правядзенні “планавай тэхнічнай праверкі сістэмы апавяшчэння насельніцтва” ў Брэсцкай (10 чэрвеня) і Мінскай (11 чэрвеня) абласцях.
7 лютага 2025 года Дзяржпагранкамітэт паведамляў аб правядзенні “рэжымных мерапрыемстваў” у Брэсцкім раёне, які мяжуе з Польшчай і Украінай.
Заяўлялася, што 10–14 лютага Брэсцкая пагранічная група “ўзмоцніць кантроль за выкананнем правілаў памежнага рэжыму”, дзеянні прадстаўнікоў ведамства “будуць накіраваныя на выяўленне і спыненне парушэнняў заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы, прыродаахоўнага і міграцыйнага заканадаўства”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



