Амаль кожную ноч ідзе пошук людзей, якія згубіліся — прадстаўнік МНС

18 чэрвеня, Позірк. На пошук людзей, якія згубіліся, супрацоўнікі дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установы “Авіяцыя“ і Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння “Зубр” Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выязджаюць “практычна кожную ноч, асабліва ў летні перыяд”. Пра гэта паведаміў начальнік “Авіяцыі” Тадэвуш Курсевіч на прэс-канферэнцыі 17 чэрвеня.
“Ёсць хворыя, хтосьці ў ягады, грыбы; дзеці, якія губляюцца ў лясах, экасістэмах. Іх з дапамогай беспілотнікаў шукаюць”, — адзначыў Курсевіч.
Паводле яго слоў, з красавіка па кастрычнік авіяцыя МНС штодзённа патрулюе лясы, дзе клас пажарнай небяспекі ацэньваецца на ўзроўні ад 3-га да найвышэйшага 5-га, а таксама лясы з 2-м класам, дзе раней ужо былі пажары.
Найчасцей лясныя пажары здараюцца на Палессі і агулам на тэрыторыі, што знаходзіцца “ніжэй” за поўдзень Мінскай вобласці, “Альманскія балоты (на стыку Гомельскай і Брэсцкай абласцей. — “Позірк”.) амаль штогод гараць”. Сёлетняя асаблівасць: пажар давялося тушыць на паўночным захадзе, у Лідскім раёне, а першыя лясныя пажары здарыліся ўжо ў студзені.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



