Еўра падаражэў на таргах 27 чэрвеня амаль на 10 капеек

27 чэрвеня, Позірк. Адзіная еўрапейская, амерыканская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 чэрвеня.
Курс еўра вырас да 3,5 рубля (+2,7%, +0,092), долара — да 2,9663 (+0,16%; +0,0047), юаня — да 4,1291 за 10 (+0,15%; +0,0062).
Расійскі рубель патаннеў да 3,7738 за 100 (-0,05%; -0,0019).
Да гэтага таргі еўра не праводзіліся тры сесіі запар.
На гэтым працоўным тыдні (23–27 чэрвеня) курс долара знізіўся на 1,06% (з 2,9981 да 2,9663 рубля), юаня — на 0,08% (з 4,1327 да 4,1291 за 10), расійскага рубля — на 0,03% (з 3,775 да 3,7738 за 100). Еўра падаражэў на 2,34% (з 3,42 да 3,50).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — травень 2025 года знізіўся на 13,7% — другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 траўня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка і студзеня — красавіка таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25% і -12,16% адпаведна).
У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЭксперт: Беларуская адукацыя за апошнія пяць год істотна каланізаваная Расіяй (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАгульная плошча жылля, пабудаванага з дзяржпадтрымкай для маючых патрэбу, за чатыры гады зменшылася амаль на 40% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі другі месяц запар зніжаецца колькасць занятых у эканоміцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства