СК: Пажар, на якім загінулі бабуля і ўнучка, адбыўся з-за падпалу
7 ліпеня, Позірк. Па факце пажару ў вёсцы Культура (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці), у якім 5 ліпеня загінулі бабуля і ўнучка, узбуджана крымінальная справа, паведаміў Следчы камітэт (СК).
Следча-аператыўная група, якая працавала на месцы здарэння, з прыцягненнем супрацоўнікаў МНС устанавіла, што пажар узнік у выніку падпалу, гаворыцца ў рэлізе.
Пухавіцкім раённым аддзелам СК узбуджана крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 218 (знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, учыненае агульнанебяспечным спосабам, што прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека) Крымінальнага кодэкса.
Следчыя “ўстанаўліваюць абставіны здарэння і асоб, якія маюць дачыненне да падпалу”.
Раней паведамлялася, што 5 ліпеня ў 23:06 у МНС паступіла паведамленне аб пажары ў будынку, узведзеным “для пражывання на час будаўніцтва жылога дома”. На месцы здарэння супрацоўнікі МНС знайшлі двух загінуўшых — дачку гаспадара дома (2013 года нараджэння) і яго маці (1950 г.н.).

- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе ў Беларусі выдадзена ў 4,2 раза менш шэнгенскіх віз, чым у 2019-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства


