Ціханоўская заклікала Трампа караць, а не ўзнагароджваць Лукашэнку

7 ліпеня, Позірк. Працягваць аказваць ціск на Аляксандра Лукашэнку заклікала прэзідэнта ЗША Дональда Трампа дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю выданню Politico.
“Не нармалізуйце сітуацыю, калі людзей вызваляюць за нейкія саступкі з вашага боку, змякчэнне санкцый або публічную ўвагу. Лукашэнку трэба караць, а не ўзнагароджваць”, — падкрэсліла дэмлідэр.
Некаторыя эксперты, як адзначае выданне, асцерагаюцца, што пасля вызвалення Сяргея Ціханоўскага, якое адбылося ўслед за візітам у Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келлога, адміністрацыя Трампа прыслабіць ціск у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.
У сувязі з гэтым Ціханоўская заклікала адміністрацыю Трампа “адпрэчыць спробы Лукашэнкі ўсталяваць легітымнасць”.
Дэмлідар таксама адзначыла, што Беларусь можа стаць “гісторыяй поспеху знешняй палітыкі прэзідэнта Трампа”, калі ён і саюзнікі гарантуюць, што краіна не будзе перададзена Расіі “ў якасці суцяшальнага прыза на перамовах аб спыненні вайны ва Украіне”.
“Я веру, што амерыканскія партнёры ведаюць, з кім маюць справу”, — адзначыла палітык.
Прэзідэнт ЗША, на думку дэмлідара, можа “змяніць усю архітэктуру бяспекі рэгіёну”, калі ён выкарыстоўвае сваю ўладу і санкцыі, каб вызваліць больш зняволеных і будзе настойваць на сістэмных палітычных зменах у краіне.
Паводле Ціханоўскай, “нельга ўзнагароджваць агрэсара”. Пакуль Лукашэнка застанецца ва ўладзе, не будзе магчымасці забяспечыць мір ва ўсім рэгіёне, дадала яна.
У траўні 2025 года падчас візіту ў ЗША Ціханоўская заявіла, што ў яе ёсць дзве просьбы да Трампа: “першая — дапамагчы вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі. Я б сказала, што для ЗША гэта даволі лёгка зрабіць, але нам патрэбна паслядоўнасць і прынцыповая пазіцыя. Другое — быць міратворцам не толькі для Украіны, але і для Беларусі. Нам патрэбны моцны пасярэднік паміж беларускім народам і рэжымам. Мы хочам мірнай змены ўлады. Нам патрэбныя свабодныя і дэмакратычныя выбары ў Беларусі”/
21 чэрвеня, у дзень візіту ў Мінск Келага, былі вызвалены і вывезены ў Літву 14 зняволеных, у тым ліку муж дэмлідара Сяргей Ціханоўскі.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Белгідрамета няма прагнозу на другую палову 2025 года — адсутнічае абсталяваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулы чэрвень быў на 0,4 градуса халадней за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПрацяглыя замаразкі нанеслі шкоду сельскай гаспадарцы — прадстаўнік Белгідрамета (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 7 ліпеня — 24 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка