“Банкаўскі працэсінгавы цэнтр” працягвае ліквідаваць збой, ужо не абяцаючы выправіць сітуацыю да пэўнага часу
9 ліпеня, Позірк. ААТ “Банкаўскі працэсінгавы цэнтр” працягвае “праводзіць неабходныя аднаўленчыя работы” пасля тэхнічнага збою, які, як паведамлялася раней, пацягнуў за сабой “некарэктнае адлюстраванне” балансаў на рахунках па некаторых картках “Беларусбанка”, “Белаграпрамбанка” і “Белінвестбанка”.
“Усе балансы будуць скарэктаваныя — ніякіх дзеянняў з боку кліентаў не патрабуецца. Мы робім усё магчымае для больш хуткага завяршэння работ. Будзем трымаць вас у курсе падзей”, — запэўнівае арганізацыя.
Адметна, што гэтым разам “Банкаўскі працэсінгавы цэнтр” вырашыў не абяцаць выправіць сітуацыю да пэўнага часу. Раней цэнтр тройчы абвяшчаў час, да якога плануецца ліквідаваць збой, — спачатку да 14:00, затым да 17:00 і, нарэшце, да 22:00.
Праблема выявілася 9 ліпеня каля 9:00. Збой у апаратна-праграмным комплексе прывёў да таго, што на карт-рахунках згаданых банкаў пачалі адлюстроўвацца адмоўныя балансы.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка



