Cейм Польшчы пагадзіўся падоўжыць абмежаванне права замежнікаў прасіць прытулку на мяжы з Беларуссю

23 ліпеня, Позірк. Прапанову ўрада Польшчы падоўжыць яшчэ на 60 дзён абмежаванне права замежнікаў звяртацца на мяжы з Беларуссю з хадайніцтвам аб наданні прытулку падтрымала большасць дэпутатаў Сейма (ніжняй палаты парламента), паведамляе партал interia.pl.
З 460 парламентарыяў за гэтую прапанову на пасяджэнні 23 ліпеня прагаласаваў 381, супраць — 19, тых, хто ўстрымаўся, не было.
Цяперашняя сітуацыя на знешняй мяжы Польшчы, падкрэсліваецца ў абгрунтаванні ўрада, сведчыць пра тое, што міграцыйны ціск па-ранейшаму значны. Гэта “абумоўлівае неабходнасць прыняцця мер па забеспячэнні стабілізацыі ўнутранай сітуацыі ў Польшчы, а значыць, і ва ўсім ЕС”, лічыць выканаўчая ўлада.
Такім чынам, Польшча рыхтуецца другі раз падоўжыць адпаведнае абмежаванне. Упершыню Сейм прагаласаваў за гэты крок 21 траўня (прэм’ер-міністр Дональд Туск падпісаў пастанову 23 траўня; абмежаванне было падоўжанае з 26 траўня).
Права мігрантаў прасіць пра наданне міжнароднай абароны на мяжы з Беларуссю было абмежаванае 27 сакавіка. Перад гэтым прэзідэнт Польшчы Андрэй Дуда падпісаў закон, які дазваляе не прымаць заявы аб наданні міжнароднай абароны на асобных участках мяжы, якія вызначае ўрад. Парламент падтрымаў гэты дакумент напрыканцы лютага.
Праведзены “Позіркам” аналіз даных польскай памежнай службы паказаў, што за першыя 60 дзён абмежавання, з 27 сакавіка па 25 траўня, гэтая краіна прадухіліла 6.478 спробаў мігрантаў незаконна трапіць з тэрыторыі Беларусі, за другі перыяд дзеяння гэтага рашэння (26 траўня — 22 ліпеня) — 8.034.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026-га пабудавана кватэр удвая менш, чым пяць гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


