У Ганцавіцкім раёне міліцыянт прастрэліў нагу п’янаму мужчыну пры затрыманні

23 ліпеня, Позірк. Міліцыя са стралянінай затрымала 49-гадовага п’янага мужчыну ў адной з вёсак Ганцавіцкага раёна (Брэсцкая вобласць), вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, 73-гадовая жанчына паведаміла ў міліцыю, што яе сусед бегае па вуліцы і неадэкватна паводзіцца.
МУС сцвярджае, што пры з’яўленні міліцыянтаў мужчына “ўзяў у руку нож і накіраваўся ў іх бок, неаднаразовыя законныя патрабаванні супрацоўнікаў спыніцца і кінуць халодную зброю праігнараваў, ствараючы рэальную пагрозу жыццю і здароўю навакольных”.
Каб спыніць нападніка, адзін з міліцыянтаў стрэліў яму ў нагу. Пасля гэтага мужчыне аказалі першую дапамогу і перадалі медыкам.
Распачатая крымінальная справа за “гвалт або пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў”. Фігуранту пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
МУС нагадвае, што супрацоўнік органаў унутраных спраў пры выкананні службовых абавязкаў з’яўляецца прадстаўніком улады і знаходзіцца пад абаронай дзяржавы. Замах на яго ў любых формах цягне спыненне такіх дзеянняў, у тым ліку з выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі.
16 чэрвеня для затрымання нецвярозага кіроўцы ў Гомельскай вобласці супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі стралялі па аўтамабілі, 11 лютага паведамлялася пра выкарыстанне ДАІ табельнай зброі для затрымання парушальніка ў Асіповіцкім раёне, 9 лютага — у Чэрыкаўскім раёне (абодва — Магілёўская вобласць), 29 студзеня — у Мазырскім раёне.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


