Нацбанк заявіў пра рост долі тэрміновых дэпазітаў насельніцтва ў беларускіх рублях

30 ліпеня, Позірк. Доля тэрміновых дэпазітаў у беларускіх рублях у структуры тэрміновых укладаў фізічных асоб на 1 ліпеня 2025 года дасягнула 62,6%, у той час, як годам раней яна складала 51,7%, паведаміў 30 ліпеня Нацыянальны банк.
Адзначаецца, што тэрміновыя дэпазіты фізічных асоб у беларускіх рублях за чэрвень павялічыліся на 298,3 млн рублёў і на 1 ліпеня дасягнулі 12,7 млрд. Ад пачатку 2025 года яны выраслі на 1,9 млрд рублёў.
Рэгулятар лічыць, што рост рублёвых дэпазітаў насельніцтва “ў значнай ступені абумоўлены працэнтнай палітыкай беларускіх банкаў, арыентаванай на прыцягненне доўгатэрміновых укладаў у нацыянальнай валюце”.
Тлумачыцца, што “сярэдняя працэнтная стаўка па новых доўгатэрміновых безадзыўных укладах фізічных асоб у беларускіх рублях у чэрвені 2025 года склала 14,7% гадавых, тады як у цэлым па новых тэрміновых рублёвых дэпазітах насельніцтва — 12,2% гадавых”.
Пра тое, што грамадзянам выгадна размяшчаць доўгатэрміновыя ўклады ў беларускіх рублях, заявіў 22 ліпеня ў праграме “Актуальнае інтэрв’ю” на тэлеканале “Беларусь 1” першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Аляксандр Ягораў.
У пацвярджэнне сваіх слоў ён звярнуў увагу, што максімальная працэнтная стаўка па такіх дэпазітах, якую прапануюць банкі, што працуюць у краіне, — 15,64%, значна перавышае цяперашні ўзровень інфляцыі — 7,3%.
Ад пачатку 2025 года прырост доўгатэрміновых дэпазітаў у беларускіх рублях склаў каля 20%, або амаль 11 млрд беларускіх рублёў, што вышэй за чаканні праўлення Нацбанка, адзначыў тады прадстаўнік рэгулятара.
На доўгатэрміновыя ўклады прыпадае больш за 85% усіх размешчаных у цяперашні час дэпазітаў. “У гісторыі ў нас ніколі такой лічбы не было”, — сцвярджаў Ягораў.
Пры гэтым, паводле яго слоў, з валютных дэпазітаў на ўклады ў беларускіх рублях у першым квартале 2025 года “перацякло” каля 70 млн рублёў.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваУ Гродне і Нарачы мінулым днём зафіксаваныя тэмпературныя рэкордыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–9 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



