Лукашэнка арыентаваў дыпламатаў на паляпшэнне стасункаў з ЗША

31 ліпеня, Позірк. Беларусь павінна скарыстацца “акном магчымасцяў”, якое адчынілася з вяртаннем Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША, для паляпшэння стасункаў, заявіў Аляксандр Лукашэнка 31 ліпеня на нарадзе з кіраўнікамі беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў.
“Вы ведаеце прынцып таго ж Трампа: Амерыка перш за ўсё, — цытуе спікера дзяржагенцтва БелТА. — Але, можа, лепш так, чым “ліберальны светапарадак”, які існаваў пры [папярэднім прэзідэнце ЗША Джо] Байдэне. Апошнія сустрэчы з амерыканцамі паказалі, што яны гатовыя слухаць. Без усялякага падлашчвання з нашага боку. Вяртанне Трамп адкрыла акно магчымасцяў для паляпшэння стасункаў. Можа быць, і для разбору нейкіх завалаў, якія нагарадзілі амерыканцы і якія замінаюць нашай працы на сусветных рынках”.
“Наша задача — скарыстацца гэтым шанцам, але цвёрда стаяць на абароне інтарэсаў Беларусі, не згаджаючыся на саступкі сабе ў шкоду”, — заявіў Лукашэнка.
Афіцыйны Менск спрабуе адкрыта наладжваць стасункі з ЗША ад пачатку гэтага года.
12 лютага 2025 года ў выніку непублічных перамоў у Мінску намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстафера Сміта і прадстаўнікоў беларускіх уладаў былі вызваленыя і адпраўленыя ў Літву палітвязні Андрэй Кузнечык (супрацоўнік “Радыё Свабода”), Алена Маўшук, а таксама асуджаны ў рамках палітычна матываванай справы амерыканскі і ўкраінскі грамадзянін Мікалай Шугаеў.
21 чэрвеня ў беларускай сталіцы адбыліся перамовы Лукашэнкі і спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па пытаннях Украіны Кіта Келага. Беларускі палітык, з якім амерыканскія ўлады ўжо доўга не кантактавалі публічна, паспрабаваў зрабіць выгляд, што здзіўлены тым, колькі “шуму” нарабіў прыезд госця: “Хіба мы не можам весці нармальны дыялог і размаўляць пра нашыя справы — пра стасунки паміж Беларуссю і Злучанымі Штатамі Амерыкі”.
Неўзабаве пасля гэтага на волю адпусцілі і дэ-факта выслалі з краіны 14 чалавек, пераважна палітвязняў, у тым ліку відэаблогера Сяргея Ціханоўскага — мужа дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
22 чэрвеня на дзяржаўным тэлебачанні выйшла інтэрв’ю са старшынёй КДБ Іванам Церцелем, які сярод іншага заявіў, што Мінск і Вашынгтон “знаходзяцца ў кантакце па многіх пытаннях, <…> абмеркаванне якіх здольнае прывесці да вырашэння праблем у многіх рэгіёнах, напэўна, свету і, у прыватнасці, <…> у Рэспубліцы Беларусь”. Паводле яго сцвярджэння, візіт Келага быў не спантанным: “Гэта сістэмная праца, якая праводзіцца ўжо на працягу года, а можа, і больш”.

- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла амаль у 4 разыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Рэжым Лукашэнкі ніколі не быў настолькі прыгатаваны да вайны, як сёння (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 34,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ асацыяцыі бізнесу і наймальнікаў заявілі аб "дэградацыі імпартазамяшчэння“ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 3,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка