Палітвязнямі прызнана яшчэ сем чалавек

1 жніўня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ сем чалавек, вынікае з заявы, размешчанай 1 жніўня ў тым ліку на сайце цэнтра “Вясна”.
Адпаведны статус атрымалі асобы, якія, паводле інфармацыі праваабаронцаў, узятыя пад варту або прыгавораныя да пазбаўлення волі ў сувязі з прызнаннем пратэстных ініцыятыў “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”. Гэта Марына Петражыцкая, Наталля Навіцкая, Ірына Шумейка, Арцём Шынкевіч, Аксана Шаляпіна, Дзмітрый Царук, Дзяніс Цыбульскі.
Падпісанты патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладна вызваліць іх і ўсіх палітвязняў, а таксама спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі Lawtrend, Respect-Protect-Fulfill, Беларускі ПЭН, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Human Constanta і “Прававая ініцыятыва”.
Згодна з пералікам на сайце “Вясны”, цяпер у Беларусі статус палітвязня маюць 1.184 чалавекі.
- Палітыка
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат папракнуў Вашынгтон у непрыцягненні краін ЕС да вызвалення палітзняволеных у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка