Напаўняльнасць мінскіх гасцініц павялічылася за год на 7,4%

26 жніўня, Позірк. За студзень — ліпень сярэдняя напаўняльнасць гасцініц Мінска склала 67,2%, што на 7,4% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведаміў 26 жніўня на прэс-канферэнцыі дырэктар інфармацыйна-турысцкага цэнтра “Мінск” Аляксей Русакевіч.
Паводле яго слоў, попыт на пражыванне ў гасцініцах у асноўным фарміруецца за кошт замежных турыстаў, доля якіх перавышае 70%.
“У бягучым годзе мы бачым рост па загрузцы гасцініц, <…> а таксама па тэмпе росту экспартна-турыстычных паслуг, які за першае паўгоддзе склаў 131,7% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. Удзельная вага горада Мінска ў агульным аб’ёме экспартных паслуг краіны складае 57%”, — сказаў Русакевіч.
Ён таксама прывёў даныя за мінулы год: загрузка гасцініц Мінска ў 2024-м склала 60,9%, што на 8,5% больш, чым у 2023-м.
Для параўнання: загрузка нумарнога фонду гасцініц Мінска за 2023-м склала 52,4%, за 2018-ты — 41%.

- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за апошнія тры месяцы колькасць спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка