Мінск 21:24

Долар упершыню з пачатку жніўня перавысіў узровень 3 рублёў

Ілюстрацыйнае фота: freepik.com

5 верасня, Позірк. Амерыканская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 5 верасня.

Курс долара вырас да 3,0094 рубля (+0,34%; +0,001). З канца траўня гэтая валюта таргавалася ніжэй за 3 рублі — за выключэннем лічаных дзён у чэрвені, ліпені і жніўні. У папярэдні раз курс долара перавысіў гэты ўзровень па выніках таргоў 6 жніўня (падаражэў з 2,9982 да 3,007 рубля), але ўжо на наступны дзень і да гэтага часу каціраваўся ніжэй.

Каціроўка юаня павялічылася да 4,2011 за 10 (+0,36%; +0,0152).

Расійскі рубель патаннеў да 3,6955 за 100 (-0,01%; -0,0004).

Таргі еўра не праводзіліся. 4 верасня ён падаражэў да 3,4863 рубля (+0,47%; +0,0163).

На адыходзячым працоўным тыдні (1–5 верасня) падаражэлі ўсе асноўныя валюты: долар — на 1,22% (з 2,9731 да 3,0094), расійскі рубель — на 0,06% (з 3,6933 да 3,6955 за 100), еўра — на 0,83,4 юань — на 0,94% (з 4,162 да 4,2011 за 10).

Даследчы цэнтр BEROC спрагназаваў дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі на ўзроўні 2% ВУП, які будзе суправаджацца “ўмераным ціскам на валютным рынку”.

Афіцыйны курс долар ў Беларусі за студзень — жнівень 2025 года знізіўся на 14,3% (з 3,4735 да 2,9769 рубля) — гэта другое месца на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 ліпеня 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня таксама другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, 12,97% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: