У Смаргонскім раёне 9-гадовы хлопчык падпаліў салому — згарэла 450 тон

17 жніўня, Позірк. У полі каля вёскі Шэметава Смаргонскага раёна (Гродзенская вобласць) з-за дзіцячай гульні з запалкамі 15 жніўня згарэла 450 т саломы, паведамляе Следчы камітэт.
Паводле звестак ведамства, 9-гадовы хлопчык знайшоў пачак запалак і падпаліў сцірту саломы. Агонь стаў хутка распаўсюджвацца. Калі ў дзіцяці патушыць узгаранне самастойна не атрымалася, ён уцёк, не паведаміўшы дарослым аб тым, што адбылося.
Салома, што згарэла, належала мясцоваму сельскагаспадарчаму прадпрыемству. Шкода склала больш за 12 тыс. рублёў.
“У сувязі з тым, што малалетні не дасягнуў узросту наступлення крымінальнай адказнасці, матэрыяльны ўрон, прычынены яго дзеяннямі, у поўным аб’ёме трэба будзе пакрыць бацькам дзіцяці“, — адзначае СК.
Ведамства падкрэслівае, што дзіцячыя гульні з агнём, падпал сухой травы або саломы штогод становяцца прычынай маштабных пажараў: агонь за лічаныя хвіліны ахоплівае гектары сухой расліннасці, знішчае жылыя дамы, дачы, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, лясныя масівы і дарагую тэхніку.
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

