Актыўнасць мігрантаў на беларуска-літоўскім напрамку ў жніўні вырасла ў 4 разы, кіраўнік САДМ сыходзіць у адстаўку

17 жніўня, Позірк. У 4 разы вырасла ў жніўні актыўнасць мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна пранікнуць з Беларусі ў Літву, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз масіва аператыўных даных Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) гэтай балтыйскай краіны.
За 16 дзён месяца Літва зафіксавала 152 спробы парушэння мяжы супраць 38 за той жа перыяд ліпеня і 62 — за аналагічны перыяд жніўня 2025 года (рост у 2,5 раза). Сярод іншых суседніх з Беларуссю краін Еўрасаюза — Латвіі і Польшчы — яе доля ў агульнай колькасці спробаў узрасла з 2,4% за 16 дзён ліпеня да 14,9% за 16 дзён жніўня.
З 1 па 16 жніўня мінулага года гэты паказчык складаў менш за 2% (1,96).
5 жніўня САДМ паведаміла аб выяўленні трэцяга за апошнія два тыдні падземнага тунэлю, які вёў з тэрыторыі Беларусі.
Тунэль, як адзначалася, быў меркавана прызначаны для незаконнага пранікнення ў краіну нелегальных мігрантаў. Ён быў выяўлены напярэдадні каля вёскі Латажэрыс Друскінінкскага самакіравання з дапамогай спецыяльнага абсталявання для пошуку падземных камунікацый.
Увечары 17 жніўня Літоўская тэлерадыёкампанія паведаміла аб рашэнні кіраўніка САДМ Рустама Любаева сысці ў адстаўку. Гэта адбылося на фоне расследавання, якое вядуць мясцовыя праваахоўнікі: у канцы ліпеня САДМ паведаміла пра выяўленне тунэлю на мяжы з Беларуссю, але замаўчала напад мігрантаў на памежнікаў.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.
Больш актуальной статыстыкі па тэме даступна падпісчыкам “Позірк+”
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

