Лукашэнка наведвае зброевае прадпрыемства “Кідма Тэк — праз два тыдні пасля яго ўключэння Украінай у санкцыйныя спісы

18 жніўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 18 жніўня наведвае прадпрыемства “Кідма Тэк”, якое, як адзначае ў сваім паведамленні прэс-служба візіцёра, “спецыялізуецца на распрацоўцы, вытворчасці і рэалізацыі высокатэхналагічнай прадукцыі ваеннага і грамадзянскага прызначэння”.
Прадпрыемства, якое раней называлася “БСЗТ — новыя тэхналогіі“ (БСЗТ — ад “Белспецзнештэхніка”), юрыдычна размешчана ў аграгарадку Вусце Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, фактычна — у Мінску на вуліцы Солтыса. У вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, куды прыбыў Лукашэнка, вырабляецца стралковая зброя.
Два тыдні таму, 3 жніўня, Украіна ўключыла прадпрыемства, а таксама ТАА “Ціса“ (Маладзечна, Мінская вобласць) у свой санкцыйны спіс як кампаніі, якія “пастаўляюць кампаненты для балістыкі і абслугоўваюць расійскі ВПК“.
“Малайцы, але хібы ёсць. Трэба ісці далей, трэба не баяцца. Вы навучыліся гэта рабіць. Гэта вялікая справа, асабліва калі вы гэта акупіце за кошт экспарту“, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Ён атрымаў у падарунак “на 100 адсоткаў айчынны аўтамат” ВСК-100Б.
На сайце “Кідма Тэк“ адначаецца, што кампанія займаецца распрацоўкай “тэлевізійных і цеплавізійных сістэм відэаназірання, сістэм апрацоўкі аэракасмічных здымкаў“, “сістэм аналізу дадзеных і прыняцця рашэнняў на аснове штучнага інтэлекту“, “сістэм мадэлявання і навучання спецыялістаў з ужываннем AR-, VR-тэхналогій“, “сацыяльна значных медыцынскіх праектаў”. Адзначаецца, што прадпрыемства “распрацоўвае, вырабляе і рэалізуе прадукцыю ваеннага і грамадзянскага кірунку“.
У каталогу прадукцыі пазначаныя прыцэлы для стралковай зброі, бранятанкавай тэхнікі, тэлевізійныя і цеплавізійныя сістэмы; рабатызаваны агнявы комплекс “Берсерк“, зенітны ракетны компекс “Трыа“ (ЗРК “Страла-10“, ЗСУ-23-4 “Шылка“, рухомы пункт выведкі і кіравання), рэактыўная сістэма залпавага агню “Флейта“; згаданы рамонт авіяцыйных і процітанкавых кіраваных ракет.
“Кідма Тэк” ужо знаходзіцца пад санкцыямі Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Еўрасаюза, Канады, Новай Зеландыі, ЗША, Швейцарыі, Японіі.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларускія ўлады не прымаюць пярэчанні ФРГ на рашэнне аб закрыцці мінскага офіса Народнага саюза Германіі па догляду за ваеннымі магіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа сайце Нацбібліятэкі пасля публікацыі “Позірку“ выправілі тэрытарыяльную прыналежнасць Турава (фотафакт)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на беларуска-літоўскім напрамку ў жніўні вырасла ў 4 разы, кіраўнік САДМ сыходзіць у адстаўку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 17 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



