Мінск 02:56

У апошні спякотны дзень лета ў Беларусі абнавілася тры тэмпературныя рэкорды

Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 17 жніўня 2026 года ў 14:05

Ілюстрацыя: "Позірк"

17 жніўня, Позірк. Тры тэмпературныя рэкорды абнавіліся на беларускіх метэастанцыях 16 жніўня — у апошні спякотны дзень лета 2026 года, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і даступных (па 48 станцыях) архіўных даных Белгідрамета.

Яшчэ два лакальных максімумы паўтарылася.

Усе новыя экстрэмумы зафіксаваныя ў Брэсцкай вобласці, усе папярэднія трымаліся з 2008 года.

У Брэсце паветра прагрэлася да 34,6 градуса (было 33,9), у Пружанах — да 34,7 (34,6), Высокім — да 34,4 (33).

Паўтораныя рэкорды ў Івацэвічах (34,5) і Пінску (34,2).

Найцяплей было ў Кобрыне (34,9). Абсалютны рэкорд дня — 37,5 градуса (16 жніўня 2008 года ў Лельчыцах, Гомельская вобласць).

6 жніўня ў Мазыры (Гомельская вобласць) быў зафіксаваны новы тэмпературны экстрэмум месяца для ўсёй краіны — 40,3 градуса.

29 чэрвеня ў Пінску тэмпература паднялася да 40,4 градуса — рэкордны паказчык за 145-гадовую гісторыю інструментальных метэаназіранняў на тэрыторыі Беларусі.

17 жніўня Белгідрамет прагназуе ад 21 да 27 градусаў, па паўднёвым усходзе да 29; 18 жніўня — ад 15 да 22, на паўднёвым усходзе ад 23 да 29; 19 жніўня — ад 18 да 25.

Лічбавыя мадэлі прагнозаў паказваюць, што да канца месяца ў краіне будзе ўмерана цёпла.

Падзяліцца: