Мінск 21:51

У Варшаве пройдзе дабрачынны канцэрт у падтрымку беларускіх палітвязняў

Ілюстрацыя: BySol

23 верасня, Позірк. Дабрачынны канцэрт у Варшаве ў падтрымку беларускіх палітвязняў анансаваў 23 верасня фонд салідарнасці BySol.

Канцэрт пройдзе 27 верасня, на сцэне выступяць беларускія музыкі Сяргей Башлыкевіч, Юрый Стыльскі, Алесь Дзянісаў і інш.

Паведамляецца, што на мерапрыемстве будзе арганізаваны збор сродкаў для палітвязняў.

Канцэрт пачнецца ў 16:00 “на правым беразе Віслы, паміж мастамі Панятоўскага і Лазенкоўскім, за залай Plener House”.

Партнёрамі мерапрыемства з’яўляюцца “Музей вольнай Беларусі”, чэшскі філіял Офіса Святланы Ціханоўскай, прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні і супольнасць Razam.ch.

На 23 верасня ў Беларусі налічваецца 1.196 палітвязняў. Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне працягваюцца з 2020 году.

Падзяліцца: