У другі дзень візіту ў Нью-Ёрк Рыжанкоў сустрэўся з калегамі з Венесуэлы, Ганы і Грузіі

25 верасня, Позірк. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, які знаходзіцца ў Нью-Ёрку, 24 верасня правёў на палях 80-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН перамовы з калегамі з Венесуэлы, Ганы і Грузіі, вынікае з паведамлення прэс-службы МЗС.
Адзначаецца, што падчас перамоваў з венесуэльскім міністрам Іванам Хілем Пінта Рыжанкоў “падкрэсліў нязменную пазіцыю беларускай дзяржавы ў падтрымцы суверэнітэту і легітымнага ўрада Венесуэлы, недапушчальнасць вонкавага ўмяшання ва ўнутраныя справы краіны”.
З міністрам замежных спраў Ганы Джэджэ Абубакерам Адонга абмеркаваныя “рэалізацыя Мемарандума аб харчовай бяспецы, развіццё сельскагаспадарчай механізацыі, пастаўкі беларускай тэхнікі і абсталявання, навучанне угандыйскіх спецыялістаў у Беларусі, а таксама прасоўванне угандыйскай прадукцыі на беларускі і еўразійскі рынкі”.
Кіраўніку МЗС Грузіі Маце Бачарышвілі Рыжанкоў “пажадаў поспехаў у правядзенні будучых муніцыпальных выбараў”.
Днём раней суразмоўцамі Рыжанкова сталі кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Анголы, Зімбабвэ, Інданезіі, Казахстана, Мазамбіка, Амана і Эфіопіі.
22–25 верасня ЗША наведвае беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская. Палітык ужо правяла сустрэчы з прэзідэнтамі Аўстрыі Аляксандрам ван дэр Беленам, Польшчы Каралем Наўроцкім, Партугаліі Марсела Рэбелу дзі Соза, Фінляндыі Аляксандрам Стубам і Чэхіі Пятром Павелам, а таксама з прэм’ер-міністрам Бельгіі Бартам дэ Веверам.
Адбыліся яе гутаркі са старшынёй Еўрапейскага савета Антоніу Коштай, вярхоўным прадстаўніком ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Каяй Калас, а таксама кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў Аўстрыі Беатэ Майнль-Райзінгер, Германіі Ёханам Ведэфулем, Ісландыі Таргедзюр Катрын Гюнарсдаўцір, Польшчы Радаславам Сікорскім, Украіны Андрэем Сібігай і Харватыі Горванам Грліч-Радманам.
Дэмлідар пагутарыла таксама са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША па Украіне Кітам Келагам (наведаў Мінск у чэрвені і сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам) і амерыканскім кангрэсменам ад Рэспубліканскай партыі Джо Уілсанам, амбасадарам Літвы ў краіне Гедымінасам Варвуолісам.


- Палітыка, ЭканомікаСапраўдная нармалізацыя стасункаў з Польшчай будзе, калі Беларусь стане дэмакратычнай краінай — ДабравольскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля вызвалення палітвязняў патрэбныя дыялог і ціск, лічыць старшы палітычны дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў Нью-Ёрку сустрэлася з кіраўніцтвам ЕС, еўрапейскіх краін і прадстаўнікамі ЗШАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка