Чэргі на выезд у Польшчу скараціліся
25 верасня, Позірк. Чэргі транспартных сродкаў, якія чакаюць выезду з Беларусі ў Польшчу, нязначна скараціліся пасля аднаўлення працы пунктаў пропуску, вынікае з аператыўных звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Як адзначаў “Позірк”, у пункце Брэст (з сумежнага боку Цярэспаль) на момант адкрыцця мяжы (1:00) у чарзе знаходзілася 3.252 легкавых аўтамабіля і 50 аўтобусаў. На 8:00 стала адпаведна 2.946 і 45.
У пункце пропуску Казловічы (Кукурыкі) колькасць грузавых аўтамабіляў, якія чакаюць выезду ў ЕС, скарацілася з 1.154 да 990.
Аб аднаўленні працы пунктаў пропуску (акрамя трох, што зачыненыя ў рамках санкцый супраць беларускага рэжыму) абвясціў 23 верасня прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў выпадку неабходнасці — калі “ўзмоцніцца напружанасць або агрэсіўныя паводзіны некаторых суседзяў“ — урад “не будзе вагацца“ і закрые мяжу зноў.
Польшча закрыла мяжу з Беларуссю 12 верасня, калі пачаліся беларуска-расійскія стратэгічныя вучэнні “Захад-2025“, якія і паслужылі падставай для такога рашэння.
У апошні дзень манеўраў, 16 верасня, стала вядома, што Варшава пасля іх заканчэння мяжу не адкрые.
Пытанне мяжы абмяркоўвалася з міністрам замежных спраў Кітая Ван І 15 верасня, падчас яго візіту ў Польшчу. Праз беларуска-польскую мяжу праходзіць значны аб’ём кітайскіх тавараў у Еўропу.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская вітала намер Варшавы адкрыць мяжу з Беларуссю, адзначыўшы “канструктыўную ролю” Кітая.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



