У Літве перахоплены дрон з беларускімі цыгарэтамі — 42-гі з пачатку года
24 верасня, Позірк. Дрон, які перавозіў тысячу пачкаў кантрабандных цыгарэт з Беларусі, перахоплены літоўскімі памежнікамі 23 верасня ў Шальчынінкайскім раёне краіны.
Як паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Балтыйскай дзяржавы, дрон стаў 42-м, перахопленым на мяжы з Беларуссю з пачатку года. За ўвесь 2024 год іх было 54.
На гэты раз па паветры было дастаўлена дзве скрынкі з лагатыпамі Гродзенскай тытунёвай фабрыкі “Нёман“, у кожнай з якіх знаходзілася 500 пачкаў цыгарэт Minsk Capital. Іх кошт, уключаючы ўсе падаткі, якія падлягаюць выплаце ў Літве, складае каля 5,2 тыс. еўра.
З 1 красавіка 2024 года забароненыя ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыю і выраб беспілотнікаў і выкарыстанне паветранай прасторы Беларусі без належнага дазволу, а незаконнае ўтрыманне і выкарыстанне лятальных апаратаў у памежнай зоне альбо памежнай паласе цягнуць адміністрацыйную адказнасць паводле артыкула 24.19 КаАП (штраф да 50 б.в., цяпер гэта 2.100 рублёў).
Пры гэтым Літва з’яўляецца папулярным кірункам для кантрабандных паставак беларускай тытунёвай прадукцыі, у тым ліку з дапамогай беспілотнікаў і аэрастатаў, а беларускія памежныя службы рэгулярна затрымліваюць у памежных са згаданым дзяржавай раёнам парушальнікаў беларускага заканадаўства.
16 верасня гэтага года Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў другім чытанні прыняла праект закона“аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці”. Законапраектам, у ліку іншага, уводзіцца крымінальная адказнасць за “ўвоз на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, захоўванне, абарот, выраб і эксплуатацыю грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў і авіямадэляў у парушэнне патрабаванняў заканадаўства, учыненыя на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні”.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская выказалася за тое, каб больш беларусаў вучыліся ў Еўропе, адчулі еўрапейскі лад жыцця (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Расія хоча, каб Беларусь заставалася залежнай, кантраляванай і нерэфармаванайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка

