Украінскія дзеці, якіх перапраўляюць у Беларусь, вельмі ўразлівыя для гандлю людзьмі — Дзярждэп

1 кастрычніка, Позірк. Дзеці з Украіны, якіх улады ў Мінску перапраўляюць на беларускую тэрыторыю, “вельмі ўразлівыя для гандлю людзьмі”, гаворыцца ў прысвечаным Беларусі раздзеле 25-га даклада Дзяржаўнага дэпартамента Злучаных Штатаў Амерыкі на адпаведную тэму.
Амерыканскае ведамства сярод іншага рэкамендуе “спыніць арганізаваную перадачу ўкраінскіх дзяцей у Беларусь” і зрабіць усе неабходныя захады для “прадухілення гандлю людзьмі сярод гэтай групы насельніцтва, у тым ліку шляхам гарантавання бяспечнага вяртання гэтых дзяцей да бацькоў або апекуноў”.
Даклад утрымлівае і іншыя рэкамендацыі, даныя і высновы, якія пацвярджаюць абгрунтаванасць прылічэння Беларусі да ліку краін, у якіх “дакументальна пацверджана палітыка ці схема гандлю людзьмі”.
Як адзначалася раней, у ліку краін, дзе зафіксаваныя “гандаль людзьмі ў рамках фінансаваных уладамі праграм, прымусовая праца ў сферы звязаных з дзяржавай медпаслуг і іншых сектарах, сексуальнае рабства, выкарыстанне або вярбоўка дзяцей у якасці салдат”, апрача Беларусі ў дакладзе ЗША фігуруюць Афганістан, Іран, Кітай, КНДР, Куба, Расія, Паўночная Карэя, Сірыя (з пазнакай “рэжым Асада”), Судан, Эрытрэя, Паўднёвы Судан.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаГубарэвіч на 20-годдзе Руху "За Свабоду": Мы ўсе вернемся ў Беларусь, але краіна будзе новай — трэба быць падрыхтаванымі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМалдова пакуль не плануе ўводзіць візы для беларусаў — офіс Ціханоўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйная служба Грузіі затрымала 59 замежнікаў, што нелегальна знаходзіліся ў краіне, сярод іх беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–27 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



