Золатавалютныя рэзервы Беларусі дасягнулі амаль 13,3 млрд долараў — новы рэкорд

3 кастрычніка, Позірк. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка 2025 года склалі 13 млрд 283,9 млн долараў у эквіваленце, што з’яўляецца новым рэкордам, сведчаць папярэднія даныя Нацыянальнага банка.
За верасень золатавалютныя рэзервы (ЗВР) выраслі на 871,7 млн долараў (+7%).
Манетарнае золата ў структуры ЗВР складае 6 млрд 629,2 млн долараў (+690,4 млн за месяц; +11,6%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 409,7 млн (+5,2 млн.; +0,4%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 244,9 млн (+176,1 млн; +3,5%).
Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
На 1 студзеня рэзервовыя актывы складалі 8 млрд 922,6 млн долараў. Такім чынам, за дзевяць месяцаў яны выраслі на 4 млрд 361,3 млн долараў (+48,9%).
Чыстыя замежныя актывы Нацыянальнага банка ад пачатку 2025 года выраслі на 8,7% (з 32 млрд 673,6 млн рублёў на 1 студзеня да 35 млрд 526,6 млн на 1 верасня), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных рэгулятара.
За 2024 год ЗВР павялічыліся на 795,2 млн долараў (+9,78%).

- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,19 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаМінфін заклікае шукаць інвестыцыі для сферы электратранспарту за мяжой (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю за 2025 год вырасла на 18,3% і перавысіла 1,8 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–27 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаКраіны Захаду працягваюць інвеставаць у эканоміку Беларусі, аднак аб'ём паступленняў у асноўным падае (статыстыка)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


