Колькасць загінулых на пажарах у 2025 годзе дасягнула 400 — даныя МНС

Фота: pixabay.com
8 кастрычніка, Позірк. Адзін чалавек загінуў ад агню ў Беларусі за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 7 кастрычніка да 6:00 8-га), вынікае са зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Загінулая — жыхарка Гомеля, пенсіянерка 1941 года нараджэння. Пажар у яе кватэры адбыўся ўдзень 7 кастрычніка.
Паводле афіцыйных звестак МНС, у Беларусі з пачатку года адбылося 5.096 пажараў — на 8,1% больш, чым на аналагічную дату 2024-га (4.714). Загінула 400 чалавек (366; +9,3%).
“Позірк” неаднаразова звяртаў увагу на тое, што МНС перыядычна карэктуе статыстыку смяротнасці на пажарах у бок змяншэння. Аб папярэднім такім выпадку паведамлялася 5 кастрычніка.
Стужка навін
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская ў Інсбруку заклікала Еўропу інвеставаць ў беларускія незалежныя СМІ, праваабарончыя і культурніцкія ініцыятывы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



