Ад пачатку кастрычніка агонь знішчыў альбо пашкодзіў чатыры адзінкі сельгастэхнікі

9 кастрычніка, Позірк. Ад пачатку кастрычніка на аб’ектах аграпрамысловага комплексу адбылося сем пажараў, у выніку якіх было знішчана альбо пашкоджана чатыры адзінкі тэхнікі, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз зводак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У прыватнасці, агонь знішчыў трактар, пашкодзіў буракаўборачны камбайн, лакафарбавае пакрыццё двух прычэпаў-кормараздатчыкаў. Гэтыя выпадкі зафіксаваныя ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.
За дзевяць месяцаў 2025 года на аб’ектах АПК знішчана або пацярпела 44 адзінкі тэхнікі (у 2024-м — мінімум 73). Такім чынам, ад пачатку году лічба вырасла да 48.
За пяць гадоў у Беларусі істотна зменшылася колькасць асноўных відаў тэхнікі, машын і абсталявання ў сельскагаспадарчых арганізацыях, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


