Мінск 00:23

Долар, еўра і юань істотна падаражэлі на апошніх біржавых таргах тыдня

Фота: pixabay.com

17 кастрычніка, Позірк. Амерыканская, еўрапейская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 кастрычніка.

Курс долара вырас да 2,9831 рубля (+1,16%; +0,0343), еўра — да 3,4801 (+1,3%; +0,0445), юаня — да 4,1833 за 10 (+1,38%; +0,057).

Расійскі рубель патаннеў да 3,6982 за 100 (-0,97%; -0,0364).

На гэтым працоўным тыдні (13–17 кастрычніка) каціроўка долара знізілася на 0,43% (з 2,9959 да 2,9831), юаня — на 0,41% (з 4,2006 да 4,1833 за 10), еўра — на 0,44% (з 3,4954 да 3,4801); расійскага рубля — вырасла на 0,3% (з 3,6872 да 3,6982 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — верасень 2025 года знізіўся на 12,92% (з 3,4735 да 3,0247 рубля) — гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 32 снежня 2010 выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97%, -14,3% адпаведна).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: