Літоўскія службы будуць жорстка рэагаваць на інцыдэнты з кантрабандай з Беларусі — прэм’ер

23 кастрычніка, Позірк. Калі ў Літве будуць бачыць “варожыя дзеянні”, як кантрабанда з Беларусі свабодна перасякае мяжу, службы краіны будуць рэагаваць “жорстка, тут і цяпер”, заявіла ў эфіры Žinių radijas прэм’ер-міністр гэтай балтыйскай дзяржавы Інга Ругінене.
На фоне свабоднага пралёту з беларускай ў літоўскую паветраную прастору аэрастатаў з кантрабандай кіраўнік урада, словы якой перадае партал навін Delfi, папярэдзіла, што перамоў з Беларуссю не будзе.
“Гэта не тая краіна, з якой можна размаўляць і весці перамовы. Усе разумеюць, што большую частку шароў можна было б затрымаць яшчэ на тэрыторыі самой Беларусі. Калі наша суседняя краіна гэтага не робіць, то і з нашага боку павінна быць адпаведная рэакцыя”, — падкрэсліла Ругінене.
Паведамляецца, што са студзеня па верасень 2025 года 80,1% кантрабандных цыгарэт, якія трапілі ў Літву з Беларусі, былі дастаўленыя па паветры — з выкарыстаннем паветраных шароў або іншых беспілотных лятучых апаратаў. Агулам сёлета перахоплена больш за 1,1 млн пачкаў цыгарэт, дастаўленых па паветры, з іх каля 800 тыс. пачкаў — з дапамогай паветраных шароў.
22 кастрычніка Літва ўручыла часоваму паверанаму ў справах Беларусі ноту пратэсту ў сувязі з “неаднаразовымі і частымі парушэннямі паветранай прасторы Рэспублікай Беларусь”. МЗС балтыйскай дзяржавы папярэдзіла, што ў выпадку паўторных незаконных парушэнняў Літва пакідае за сабой права зрабіць “адпаведныя захады ў адказ”.
У выпадку яшчэ аднаго масавага залёту на тэрыторыю Літвы паветраных шароў з кантрабандай мяжа з Беларуссю будзе закрытая, заявіла 22 кастрычніка Ругінене. Пра перспектывы закрыцця мяжы з Беларуссю “на больш працяглы тэрмін” праз інцыдэнт з аэрастатамі ў той жа дзень заявіў галоўны дарадца прэзідэнта Літвы Дэйвідас Матулёніс.
У ноч на 22 кастрычніка ў Літву з боку Беларусі масава заляцелі паветраныя шары, якія кантрабандысты звычайна выкарыстоўваюць для дастаўкі цыгарэт. Паведамлялася, што агулам ў Літве знойдзена восем шароў, затрыманы адзін чалавек.
Праз палёт паветраных шароў прыпыняў працу Вільнюскі аэрапорт. Паводле слоў прадстаўніка аэрапорта Віталя Рочэ, пацярпела больш за 4 тыс. пасажыраў, рэйсы якіх перанеслі або скасавалі.
Праз метэазонды, якія прыляцелі з боку Беларусі, Літва закрывала мяжу.
Партал Delfi са спасылкай на кіраўніка Службы аховы дзяржмяжы Літвы Рустама Любаева паведаміў, што ў Літву прыляцелі не дзясяткі, а сотні метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі. “Згодна з інфармацыяй вайскоўцаў, метэазондаў было каля 200”, — заявіў кіраўнік ведамства.

- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРуднік: За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якімі працуе беларуская прапаганда (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваСярэдняя тэмпература восенню 2025 года перавысіла норму на 1,6 градуса — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДа канца працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, у выхадныя чакаецца рэзкае пахаладанне — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

