У Беларусі рашэннем КДБ заблакаваны доступ да расійскай сацыяльнай сеткі “ВКонтакте”

24 кастрычніка, Позірк. “На падставе прадстаўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі” з 24 кастрычніка ў Беларусі заблакаваны доступ да інфармацыйнага рэсурсу vk.com (расійская сацыяльная сетка “ВКонтакте”).
Гэта вынікае з інфармацыі, апублікаванай прадпрыемствам па наглядзе за электрасувяззю “БелГІЭ”.
Даныя сацсеткі з’явіліся ў спісе “абмежаванага доступу ідэнтыфікатараў інтэрнэт-рэсурсаў”. Прычына і тэрміны блакіроўкі сацсеткі не ўказаны.
Паводле інфармацыі Цэнтра аператыўных даследаванняў Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук на 2024 год, сацсеткай “ВКонтакте” ў Беларусі карысталася 22,2% рэспандэнтаў.
Сацсетка на запыт беларускага боку неаднаразова блакавала супольнасці, прызнаныя ў Беларусі “экстрэмісцкімі”.
У 2023 годзе на тэрыторыі Беларусі “ВКонтакте” заблакавала старонкі партала “Зеркало” (працуючы з-за мяжы пераемнік разгромленага ўладамі tut.by, больш за 264 тыс. падпісчыкаў), праваабарончага цэнтра “Вясна” (3.291 падпісчык), “Медыязоны” (528), тэлеканала “Белсат” (24 тыс.) і іншых.
21 і 22 кастрычніка рашэннямі судоў Цэнтральнага раёна Мінска і Чыгуначнага раёна Віцебска “экстрэмісцкімі матэрыяламі” ў гэтай сетцы былі прызнаныя група “Militant Black Metal – Shop” (6.293 падпісчыкі) і супольнасць “Долой Лукашенко!” (22).

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала найменшую за 7,5 месяца колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаЛатушка заявіў аб сачэнні за супрацоўнікамі НАУ ў Літве, Германіі, ЧэхііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС паводле пакрыцця знешняга доўгу міжнароднымі рэзерваміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

