Мінск 21:53

Долар, расійскі рубель і юань патаннелі на першых біржавых таргах лістапада

Ілюстрацыйнае фота: sana.sy

3 лістапада, Позірк. Амерыканская, расійская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 лістапада.

Курс долара знізіўся да 2,9774 рубля (-0,03%; -0,0009), расійскі рубель — да 3,6817 за 100 (-0,06%; -0,0023), юань — да 4,1697 за 10 (-0,24%; -0,0101).

Таргі еўра не праводзіліся. 31 кастрычніка ён падаражэў да 3,46 рубля (+0,87%; +0,0299).

На мінулым працоўным тыдні (27–31 кастрычніка) каціроўка долара знізіліся на 0,07% (з 2,9801 да 2,9781), юаня — на 0,08% (з 4,1832 да 4,1798 за 10), еўра — на 0,08% (з 3,4629 да 3,46); расійскага рубля вырасла на 0,41% (з 3,669 да 3,684 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за 10 месяцаў 2025 года знізіўся на 14,29% (з 3,4735 да 2,9772 рублі) — гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 кастрычніка 2025-га (па выніках студзеня, студзеня — лютага, студзеня — сакавіка, студзеня — красавіка, студзеня — траўня, студзеня — чэрвеня, студзеня — ліпеня, студзеня — жніўня было другое месца, -1,73%, -8,54%, -10,25%, -12,16%, -13,7%, -14,6%, -12,97%, -14,3% адпаведна; студзеня — верасня — трэцяе, -12,92%).

У 2024 годзе афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рубля). Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР.

Падзяліцца: