Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны, каб пасадзейнічаць “урэгуляванню ўзброенага канфлікту”

22 лістапада, Позірк. Аляксандр Лукашэнка, “кіруючыся прынцыпамі гуманізму і ў якасці жэсту добрай волі”, памілаваў 31 грамадзяніна Украіны, што “здзейснілі крымінальныя злачынствы на тэрыторыі” Беларусі, заявіла 22 лістапада прэс-сакратар палітыка Наталля Эйсмант.
У відэакаментарыі беларускаму тэлебачанню, апублікаваным неафіцыйным тэлеграм-каналам прэс-службы Лукашэнкі, спікер адзначыла, што рашэнне прынятае “ў развіццё дасягнутых дамоўленасцей” з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, “на просьбу ўкраінскага боку, у мэтах стварэння ўмоў для ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў сумежнай дзяржаве”.
“Вось літаральна цяпер, у гэтыя хвіліны, адбываецца перадача іх украінскаму боку”, — сказала Эйсмант.
Паводле яе слоў, Лукашэнка “паступальна выступае за стабілізацыю сітуацыі ў рэгіёне, наладжванне дыялогу паміж усімі дзяржавамі і вырашэнне ўсіх спрэчных пытанняў выключна мірным шляхам”.
“Перагаворы з рознымі краінамі і, перш за ўсё, Злучанымі Штатамі Амерыкі цяпер знаходзяцца ў актыўнай фазе. Мы заўсёды казалі і кажам — Рэспубліка Беларусь адкрытая да дыялога і гатовая разглядаць прапановы ўсіх зацікаўленых бакоў”, — падкрэсліла яна.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Лукашэнкі надаў войску РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Расследавальнікі неаднаразова прадстаўлялі даныя, якія сведчаць пра тое, што многія беларускія прадпрыемствы актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



