Прэм’ер Літвы Ругінене зноў дапусціла магчымасць паўторнага закрыцця мяжы з Беларуссю

24 лістапада, Позірк. У сувязі з прылётамі метэазондаў Літва можа зноў закрыць мяжу з Беларуссю, заявіла прэм’ер-міністр балтыйскай краіны Інга Ругінене.
Паводле яе слоў, якія прыводзіць партал Delfi, такое рашэнне будзе прынятае, калі “сітуацыя не зменіцца да лепшага”.
“Як толькі мы адкрылі [памежныя пераходы], мы ўбачылі пазітыўныя сігналы з іншага боку мяжы. Але як толькі сітуацыя зменіцца, мы ўжо атрымліваем права і магчымасць разгледзець самыя жорсткія іншыя меры. На сённяшні дзень нам трэба сустрэцца і абмеркаваць усе дзеянні, якія мы робім”, — сказала Ругінене.
Яна анансавала правядзенне на гэтым тыдні пасяджэння Камісіі па нацыянальнай бяспецы (КНБ) для “абмеркавання магчымых мер процідзеяння дзеянням беларускага рэжыму, якія працягваюцца”.
“Кантрабандныя шары лёталі і, мяркуючы з усяго, будуць лётаць. Адкрыццё мяжы паказала адно: мы ўсё ж такі мелі рацыю — гэта гібрыдная атака. Беларусь здзяйсняе супрацьпраўныя дзеянні, утрымліваючы нашы фуры і не адкрываючы мяжу са свайго боку”, — дадала прэм’ер.
Яна паведаміла, што Вільнюс вядзе перамовы з Еўрапейскай камісіяй датычна “рашэння Мінска канфіскаваць літоўскія фуры”, таксама абмяркоўваецца “праца над новым пакетам санкцый супраць Беларусі”.
21 лістапада Ругінене таксама заявіла, што мяжа з Беларуссю можа быць паўторна закрытая “на нявызначаны тэрмін, калі сітуацыя зменіцца ў горшы бок”.
Вільнюс закрыў памежныя пераходы ў канцы кастрычніка, дамагаючыся такім чынам рэакцыі Мінска на масавыя прылёты з Беларусі паветраных шароў з кантрабандай, якія перашкаджалі ў тым ліку грамадзянскай авіяцыі Літвы.
Пункты пропуску Мядзінінкай і Шальчынінкай на літоўска-беларускай мяжы аднавілі працу апоўначы 20 лістапада (а 1:00 паводле менскага часу).
Пасля адкрыцця мяжы зафіксавана некалькі інцыдэнтаў, праз якія часова закрываўся аэрапорт Вільнюсе. Гэта адбылося 20 лістапада, увечары 23-га і ў ноч на 24-е.
Пры гэтым на тэрыторыі Беларусі па-ранейшаму — ужо пятыя суткі — застаецца каля 1,3 тыс. літоўскіх фур, якія Мінск не выпускае з краіны. Яны прымусова размешчаны на спецыяльных (платных) стаянках.
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў грузаперавозкі знізіліся амаль на 3% у гадавым выражэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка



