МУС паведаміла аб выкраданні 18-гадовай дзяўчыны ў Слуцкім раёне, падазраванага затрымлівалі са стральбой

31 снежня, Позірк. Аб выкраданні чалавека ў Слуцкім раёне паведаміла 31 снежня УУС Мінскага аблвыканкама.
Адзначаецца, што ў міліцыю звярнуўся мясцовы жыхар і паведаміў, што “яго 18-гадовую знаёмую невядомы мужчына сілком пасадзіў у аўтамабіль і павёз”. Пасля паведамлення “на месца здарэння неадкладна выбылі супрацоўнікі мясцовага РАУС”.
“Нарад міліцыі паблізу аграгарадка Лучнікі выявіў падобны па апісанні “Опель” і падаў сігнал аб спыненні. Кіроўца яго праігнараваў і працягнуў рух. Пачалася пагоня”, — гаворыцца ў паведамленні.
Далей, паводле версіі міліцыі, “калі падазраваны запаволіўся, выкрадзенай удалося вырвацца”. “Яе пасадзілі ў службовае аўто і працягнулі пераслед”, — адзначае УУС.
Паведамляецца, што “кіроўца не падпарадкоўваўся неаднаразовым законным патрабаванням міліцыянераў аб спыненні, ствараючы пры руху рэальную пагрозу жыццю і здароўю грамадзян”, таму “было прынята рашэнне выкарыстоўваць зброю”.
“За рулём апынуўся 32-гадовы раней неаднаразова судзімы мясцовы жыхар, які паводзіў сябе неадэкватна (папярэдне, пад уздзеяннем псіхаактыўных рэчываў). Ён затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, біялагічныя ўзоры адпраўленыя на экспертызу”, — адзначаецца ў рэлізе.
У дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа за “выкраданне чалавека”.

- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства


