Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Коўл зноў заявіў, што працягвае працу над вызваленнем беларускіх палітвязняў

9 студзеня, Позірк. Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл працягвае працу па вызваленні беларускіх палітвязняў, вынікае з публікацыі ў яго акаўнце ў сацсетцы X.
“Я працую над гэтым”, — напісаў ён.
Нагодай паслужыла паведамленне, дзе акаўнт Коўла быў адзначаны: “Я беларускага паходжання. Я жонка палітычнага вязня. У нас маленькія дзеці. Мой муж яшчэ не вызвалены, але я спадзяюся на лепшае і дабраслаўляю вас, спадар Джон Коўл”.
8 студзеня на цырымоніі ўручэння прэмій “За духоўнае адраджэнне“ Аляксандр Лукашэнка рэзка раскрытыкаваў дзеянні ЗША ў захопе прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры, назваўшы з “мярзотным мерапрыемствам“.
На яго думку, амерыканцы “паказалі свой “гераізм”: “На кім вы вырашылі паказаць? На безабаронным чалавеку? Перабілі ўсіх людзей, якія яго ахоўвалі. Паранілі і жонку, і чалавека захапілі, вывезлі ў Амерыку. Вось “вялікі гераізм”.
Апошні раз спецпасланнік быў у Мінску і сустракаўся з Лукашэнкам 12–13 снежня 2025 года. Вынікам візіту было вызваленне 123 палітвязняў, якія былі вывезеныя з краіны (большасць — ва Украіну).
Амерыканскі дыпламат тады заявіў, што ЗША па ўказанні прэзідэнта Дональда Трампа здымаюць санкцыі з беларускіх калійных угнаенняў.
15 снежня ўпраўленне па кантролі за фінансавымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША (OFAC) апублікавала агульную ліцэнзію, якая дазваляе правядзенне аперацый з ААТ “Беларуськалій“ і ААТ “Беларуская калійная кампанія“ (БКК).
Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, на 9 студзеня ў Беларусі статус палітвязняў мае 1.125 чалавек.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПольшча зафіксавала найбольшую за 2,5 тыдня актыўнасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваВышыня снегу ў асобных раёнах дасягнула 40–42 см, на поўначы Віцебскай вобласці снежнае покрыва паменшыласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


