Ціханоўская аб пратэстах у Іране: Тыранія заўсёды падае

11 студзеня, Позірк. Салідарнасць з народам Ірана выказала 11 студзеня на сваёй старонцы ў сацсетцы Х дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
“Мужнасць іранцаў, якія патрабуюць свабоды і годнасці перад тварам жорсткіх рэпрэсій, заслугоўвае павагі і захаплення ўсяго свету”, — заявіла палітык.
“Вашыя галасы немагчыма заглушыць. Тыранія заўсёды падае”, — напісала Ціханоўская.
Масавыя пратэсты ў Іране працягваюцца з канца снежня 2025 года. Хваляванні пачаліся на фоне эканамічнага крызісу, але пасля перараслі ў патрабаванні звяржэння ўлады на чале з “духоўным лідарам” — аяталой Алі Хаменеі.
Пратэстамі ў Іране ахопленыя ўсе буйныя гарады. Улады традыцыйна ўжываюць гвалт для падаўлення вулічнай актыўнасці. СМІ паведамлялі пра гібель у Тэгеране больш за 200 пратэстоўцаў.
Раней акцыі пратэсту падтрымаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
Па канстытуцыі, прынятай у 1979 годзе, Іран з’яўляецца ісламскай рэспублікай. Гэта адна з нямногіх у свеце тэакратычных дзяржаў. Пасаду кіраўніка дзяржавы Хаменеі займае з 1989 года.
У гадавіну гібелі 22-гадовай Махсы Аміні Ціханоўская аддала "даніну павагі жанчынам Ірана, якія выступаюць супраць тыраніі"


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

