Сітуацыя з уварваннем аэрастатаў з Беларусі “значна палепшылася”, лічыць галоўны дарадца прэзідэнта Літвы

20 студзеня, Позірк. Досыць працяглы час Літва амаль не фіксуе сур’ёзнага наплыву кантрабандысцкіх паветраных шароў з Беларусі, на гэтай падставе галоўны дарадца літоўскага прэзідэнта Дэйвідас Матулёніс 20 студзеня ў эфіры Žinių radijas зрабіў выснову, што сітуацыя “значна палепшылася”.
“Пакуль што сёння на сто адсоткаў сказаць, што гэта ўжо ўстойлівы працэс і што гэтых шароў у аэрапорце больш не будзе, мы не можам — трэба яшчэ пачакаць, — цытуе чыноўніка партал Lrytas. — Ужо 45 дзён фактычна мы не мелі праблем, іншымі словамі, не даводзілася закрываць аэрапорты. Вецер быў розны — быў і спрыяльны, і неспрыяльны”.
“Я б сказаў, што маецца некалькі прычын, чаму гэта адбылося: нашыя праваахоўныя органы зрабілі нямала <…> у барацьбе з арганізатарамі гэтай кантрабанды з дапамогай шароў, таксама, магчыма, паўплывалі кліматычныя ўмовы і, не выключаю, што патрабаванне амерыканскага пасланніка Джона Коўла да Лукашэнкі спыніць гэтую гібрыдную акцыю”.
Уварванне паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі ў Літву ўвосені і ў на пачатку снежня 2025 года стала прычынай неаднаразовага закрыцця Вільнюскага аэрапорта, што месціцца непадалёк ад мяжы. Акрамя таго, з 29 кастрычніка па 19 лістапада Літва закрывала мяжу з Беларуссю.
Апошні раз аэрапорт Вільнюса прыпыняў працу ў сувязі з метэазондамі з Беларусі летась 6 снежня.
Праз некалькі дзён, 9 снежня, урад Літвы абвясціў экстрэмальную сітуацыю дзяржаўнага ўзроўню праз “гібрыдную атаку Беларусі”. Рашэнне было прынятае “ў сувязі з пагрозай нацыянальнай бяспецы дзяржавы і небяспекай для жыцця і здароўя людзей, а таксама для маёмасці і (або) навакольнага асяроддзя, якое ствараецца тым, што на тэрыторыю Літвы з Беларусі запускаюцца паветраныя шары, якія перавозяць кантрабанду”.
Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джон Коўл пасля вяртання ў Вільнюс з Мінска, дзе 12 і 13 снежня праводзіў перагаворы з Аляксандрам Лукашэнкам, заявіў, што апошні паабяцаў яму садзейнічаць у спыненні палётаў метэазондаў з Беларусі ў Літву.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў свеце паводле колькасці выпускнікоў дакладных і інжынерных спецыяльнасцей, сцвярджае ДКНТ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПасля 12 спакойных дзён Літва зафіксавала спробу незаконнага перасячэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія дзевяць дзён на мяжы Беларусі і ЕС заўважаны нелегальны мігрантМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваШостую ноч запар на беларускіх метэастанцыях фіксуюцца рэкорды холадуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 19 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


