Некалькі дзяцей пацярпела за выходныя пры катанні на цюбінгу

9 лютага, Позірк. Некалькі дзяцей пацярпела за выходныя пры катанні з горак на цюбінгу, вынікае з інфармацыі Следчага камітэта.
7 лютага ў Салігорску (Мінская вобласць) браты — 9 і 6 гадоў — у прысутнасці бацькі разам каталіся на цюбінгу, разлічаным толькі на аднаго чалавека. Падчас спуску надзіманы круг наехаў на яму, падскочыў і “змяніў траекторыю”. Старэйшы хлопчык выпаў і стукнуўся аб дрэва, атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў медыцынскую ўстанову.
На настусны дзень у Жлобінскім раёне (Гомельская вобласць) адбыўся падобны выпадак. Мужчына лёг жыватом на цюбінг, яго 6-гадовая дачка размясцілася зверху. Пры спуску круг урэзаўся ў дрэва — дзяўчынка атрымала траўмы. Цяпер яна знаходзіцца ў бальніцы.
“Прычынай абодвух выпадкаў стала парушэнне правілаў бяспекі: выбар няправільнай пляцоўкі і адсутнасць ахоўнага рыштунку. Памятайце: нават бяскрыўдныя зімовыя забавы патрабуюць пільнасці. Беражыце сябе і сваіх блізкіх”, — заклікаў СК.
За 68 дзён, з 26 лістапада 2025 года па 1 лютага 2026-га, у Беларусі ад галалёдных і халадовых траўмаў пацярпела 11.159 чалавек — у 1,5 раза больш, чым за супастаўны леташні перыяд — 7.407 (84 дні — з 18 лістапада 2024 года па 9 лютага 2025-га), паказаў праведзены “Позіркам“ аналіз даных Міністэрства аховы здароўя.
У пераліку на дні розніца атрымліваецца яшчэ больш істотнай: 164 чалавекі на суткі гэтай зімой супраць 88 годам раней (рост прыкладна ў 1,9 раза).
Пры гэтым 287 дарослых і 588 дзяцей атрымалі сёлета траўмы пры катанні на цюбінгах, ледзянках, санках і г.д.
Больш за ўсіх пацярпелых у гэтым сезоне пакуль зарэгістравана ў Гомельскай вобласці — 2.278. З іх халадовыя траўмы атрымалі 163 чалавекі, галалёдныя — 2.155; шпіталізавана — 276.
Далей ідуць Магілёўская (2.122, 138, 1.984, 353), Мінская (1.708, 177, 1.531, 274), Брэсцкая (1.462, 152, 1.310, 254), Віцебская (1.336, 107, 1.229, 199) вобласці, горад Мінск (1.246, 27, 1.219, 118) і Гродзенская вобласць (1.007, 100, 907, 224).
12-гадовы жыхар Полацка трапіў у рэанімацыю пасля катання на цюбінгу
У Баранавіцкім раёне дзіця каталася на цюбінгу і траўмавала галаву — у сітуацыі разбіраецца СК
У 2025 годзе больш за 200 чалавек атрымалі траўмы, катаючыся на цюбінгу

- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС не фіксуюць парушэнняў мяжы з тэрыторыі Беларусі ад 6 да 20 дзёнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 9 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


