У 2025 годзе больш за 200 чалавек атрымалі траўмы, катаючыся на цюбінгу
8 студзеня, Позірк. У 2025 годзе больш за 200 чалавек атрымалі траўмы, катаючыся на цюбінгу, паведаміў 8 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску траўматолаг-артапед прыёмнага аддзялення РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Андрэй Ярашэвіч.
Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе пра тых, хто звярнуўся ў прыёмныя аддзяленні клінік. Дробных траўмаў было больш, удакладніў урач.
Паводле яго слоў, з цюбінгавымі траўмамі з пачатку года ў прыёмнае аддзяленне РНПЦ звярнулася 85 чалавек, у 6-й мінскай клінічнай бальніцы штодня фіксуецца 10–15 зваротаў.
За восем дзён 2026 года з цюбінгавымі траўмамі ў Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай нейрахірургіі трапілі 94 пацыенты, чацвёра з іх апынуліся ў рэанімацыі і былі апераваныя, паведаміў на прэс-канферэнцыі кіраўнік цэнтра, галоўны пазаштатны спецыяліст Міністэрства аховы здароўя па дзіцячай нейрахірургіі Міхаіл Талабаеў.
Адзначыўшы, што атрыманая пры катанні на цюбінгу траўма можа быць вельмі цяжкай, ён апісаў механізм яе атрымання.
“Дзеці ўразаюцца ў нерухомыя прадметы на вялікай хуткасці. Гэта можа быць адзінока стаячае дрэва, а часам і не адзінока. Гэта нейкі слуп, нейкая перашкода, прыпаркаваны аўтамабіль. <…> І пры падзенні той, каго збілі, таксама атрымлівае сур’ёзную траўму. Акрамя таго, нярэдка ў снезе знаходзяцца нейкія прадметы, якія не бачныя. Гэта можа быць нейкі металічны штыр, нейкі абломак канструкцыі, які не бачны пад снегам. Цюбінг рухаецца вельмі хутка. Але асноўная небяспека заключаецца ў тым, што ім нельга кіраваць”, — сказаў Талабаев.
Ён рэкамендаваў катацца на цюбінгах у адведзеных для гэтага месцах, аргументаваўшы тым, што тыя, хто катаецца на цюбінгах на гарналыжных курортах, траўміруюцца вельмі рэдка.
Сярод траўмаў, якія атрымліваюць дзеці пры катанні на цюбінгах, урачы назвалі страсенне мозгу і хрыбетніка, а таксама пералом хрыбетніка і канечнасцяў.
Таксама ўрачы папярэдзілі аб мерах абароны ад абмаражэнняў: неабходна апранацца па надвор’і, не знаходзіцца занадта доўга на паветры пры марозе і інш.
У выпадку страты адчувальнасці пальцаў рук або ног, а таксама пры з’яўленні ўсё большага болю пры спробе паступова сагрэцца, варта звяртацца ў спецыялізаваныя ўстановы аховы здароўя. Абмаражэння лечаць у апёкавых аддзяленнях, адзначылі медыкі.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



