12-гадовы жыхар Полацка трапіў у рэанімацыю пасля катання на цюбінгу

2 лютага, Позірк. 12-гадовы хлопчык з Полацка (Віцебская вобласць) трапіў у рэанімацыю ў цяжкім стане пасля няўдалага катання на цюбінгу, вынікае з паведамлення Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, юны палачанін 1 лютага катаўся з горкі. Падчас другога спуску “цюбінг закруціла”, пасля чаго “дзіця сутыкнулася з дрэвам”.
“Бацька, які знаходзіўся побач, паспрабаваў змяніць траекторыю руху, але прадухіліць удар не атрымалася”, — гаворыцца ў паведамленні.
СК падкрэсліў, што схіл, дзе адбыўся гэты выпадак, “не прызначаны для катання на цюбінгах”.
Адзначаецца, што на месцы здарэння працавала следча-аператыўная група: “Праведзены агляд, зафіксаваная следавая карціна, прызначаная судова-медыцынская экспертыза. <…> Усе акалічнасці здарэння будуць высветленыя ў ходзе праверкі”.
Як паведамляў “Позірк”, 12 студзеня дзесяцігадовы хлопчык атрымаў траўму, катаючыся з горкі на цюбінгу ля вёскі Новая Мыш (Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Тады СК адзначаў, што ён “наехаў на купіну, страціў раўнавагу і выпаў, стукнуўшыся галавой аб зямлю”.
На прэс-канферэнцыі 8 студзеня траўматолаг-артапед прыёмнага аддзялення РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Андрэй Ярашэвіч паведаміў, што ў 2025 годзе больш за 200 чалавек атрымала траўмы, катаючыся на цюбінгу. Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе пра тых, хто звярнуўся ў прыёмныя аддзяленні клінік. Дробных траўмаў было больш, удакладніў урач.
Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, з 26 лістапада 2025 года па 11 студзеня 2026-га 87 дарослых і 222 дзіцяці атрымалі траўмы пры катанні на цюбінгах, ледзянках, санках і г.д.
За апошнія два тыдні ў Беларусі зарэгістравана больш за 4 тыс. пацярпелых ад галалёду і холаду
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



