Мінск 13:15

У Баранавіцкім раёне дзіця каталася на цюбінгу і траўмавала галаву — у сітуацыі разбіраецца СК

Ілюстрацыйнае фота: Kostiantyn Li / unsplash.com

13 студзеня, Позірк. 10-гадовы хлопчык атрымаў траўму галавы, катаючыся з горкі на цюбінгу ля вёскі Новая Мыш (Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Паводле інфармацыі ведамства, гэта адбылося ўвечары 12 студзеня. Адзначаецца, што “падчас аднаго са спускаў ён наехаў на купіну, страціў раўнавагу і выпаў, стукнуўшыся галавой аб зямлю”.

“Цяпер хлопчык знаходзіцца ў бальніцы, яму аказваецца неабходная медыцынская дапамога. Пагрозы для жыцця няма”, — гаворыцца ў паведамленні.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, заяўляе СК. Спецыялісты агледзелі мясцовасць, зафіксавалі следавую карціну і прызначылі судова-медыцынскую экспертызу.

На прэс-канферэнцыі 8 студзеня траўматолаг-артапед прыёмнага аддзялення РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Андрэй Ярашэвіч паведаміў, што ў 2025 годзе больш за 200 чалавек атрымала траўмы, катаючыся на цюбінгу. Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе пра тых, хто звярнуўся ў прыёмныя аддзяленні клінік. Дробных траўмаў было больш, удакладніў урач.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, з 26 лістапада 2025 года па 11 студзеня 2026-га 87 дарослых і 222 дзіцяці атрымалі траўмы пры катанні на цюбінгах, ледзянках, санках і г.д.

У Беларусі два гады запар зніжаецца колькасць пацярпелых ад "зімовых" траўмаў

12 студзеня, Позірк. У Беларусі два гады запар зніжаецца колькасць людзей, якія пацярпелі ад галалёдных і халадовых траўмаў, паказаў праведзены "Позіркам" аналіз інфармацыі Міністэрства аховы здароўя. У прыватнасці, з 26 лістапада 2025 года па 11 студзеня 2026-га (47 дзён) было …
Падзяліцца: