Лукашэнка: Няма той сілы, што здольная адарваць Беларусь ад Расіі

16 лютага, Позірк. У свеце “няма той сілы, што здольная адарваць Беларусь ад Расіі і Расію ад Беларусі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 16 лютага на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Сяргеем Глазьевым.
“У Расіі некаторыя кажуць, што нехта спрабуе адарваць Беларусь ад Расіі, — цытуе спікера неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы. — Абставіны так склаліся, што яны нас разам звязалі, напэўна, на доўгія-доўгія дзесяцігоддзі і стагоддзі”.
Палітык таксама падкрэсліў, што збіраецца “абмеркаваць з кіраўніцтвам Злучаных Штатаў Амерыкі” захоп па факце ўжо былога прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры.
“Правялі нейкую аперацыю, схапілі чалавека. Ну і што? Усяму свету паказалі, хто ёсць кім. А галоўнае — што далей? Я маю прапановы па выхадзе з гэтай сітуацыі. І калі яны хочуць годна і прыгожа выйсці з гэтай сітуацыі, мы гатовыя з [прэзідэнтам ЗША] Дональдам [Трампам] у гэтым плане працаваць”, — сказаў Лукашэнка, падкрэсліўшы што і ён, і амерыканскі лідар з’яўляюцца “прагматычнымі людзьмі”.
Закрануўшы тэму “Савета міру”, якая фармуецца з ініцыятывы Трампа, спікер адзначыў, што Беларусь “абавязкова на ўзроўні прэзідэнта” будзе ў ім удзельнічаць: “Можа, не ў Вашынгтоне, а недзе ў Еўропе ці на Блізкім Усходзе, можа быць, у Ізраілі, бліжэй тут, у Турцыі, адбудуцца далейшыя пасяджэнні гэтага савета — мы будзем удзельнічаць у ім. У нас сцяг адзін — мір. Мы хочам міру. І найперш там, дзе наш лёс — Украіна”.
9 лютага Служба знешняй выведкі (СЗВ) Расіі заявіла, што заходнія краіны плануюць правесці “пільную “інвентарызацыю” беларускіх апазіцыйных кадраў на прадмет іх выкарыстання ў падрыўной дзейнасці”. Акрамя таго, паводле сцвярджэння спецслужбы, Захад спадзяецца “аслабіць повязь Мінска і Масквы ў рамках Саюзнай дзяржавы і ўскладніць дасягненне мэтаў спецаперацыі” (відавочна, гаворка пра развязаную РФ вайну супраць Украіны, у якой рэжым Лукашэнкі падтрымлівае Крэмль).
12 лютага прэс-сакратар МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што Расія “не будзе назіраць склаўшы рукі” за тым, як Захад спрабуе “адарваць Беларусь ад Расіі”.
“Прынцыповую палітычную ацэнку” гэтым заявам прадстаўнікоў Расіі, якія могуць сведчыць пра “падрыхтоўку да канчатковай ліквідацыі суверэнітэту Беларусі”, на наступны дзень даў Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК).
Намеры расійскага боку “не назіраць склаўшы рукі” за працэсамі ў Беларусі, паводле ацэнкі АПК, “з’яўляюцца прамой пагрозай нацыянальнай бяспецы і сведчаць пра пераход Крамля да палітыкі адкрытага дыктату”.
Падобныя заявы, падкрэсліла палітычная структура, ёсць “грубым умяшаннем ва ўнутраныя справы Рэспублікі Беларусь і беспрэцэдэнтным сігналам пра поўнае непрызнанне Расіяй суверэннага права беларускага народа самастойна вызначаць сваю будучыню”.
“Мы падкрэсліваем: менавіта імперская палітыка Расійскай Федэрацыі і яе імкненне замацаваць Беларусь у статусе бяспраўнага сатэліта з’яўляюцца сёння галоўнай пагрозай суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны”, — адзначалася ў заяве АПК.
Новым дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы прызначаны Сяргей Глазьеў — прыхільнік "адраджэння імперыі" (дапоўнена)
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Румыніі прызначыць спецпрадстаўніка па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛябедзька: Пасля выбараў у ЗША беларускія групы ў абедзвюх палатах Кангрэса захаваюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць заявак праз праграму "Адно акно" з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДКНТ найбольш цесна супрацоўнічае з шасцю краінамі, уключаючы Манголію і Узбекістан (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВялікая палата ЕСПЧ вынесе рашэнні па трох справах аб выправаджэнні мігрантаў на мяжы Беларусі з ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць заяў у "Адно акно" паводле экстэрытарыяльнага прынцыпу ў 2026 годзе вырасла на 61% — Мінюст (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
