Літоўская мытня канфіскавала ў беларуса фуру, у якой ён перавозіў цыгарэты — кантрабанда была схаваная ў матрацы

27 лютага, Позірк. Аб канфіскацыі кантрабандных беларускіх цыгарэт, а таксама транспартнага сродку, у якім яны перавозіліся, паведаміла 27 лютага мытня Літвы.
Адзначаецца, што 25 лютага каля 14:00 у пункце пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) пры праверцы цягача Mercedes-Benz, які рухаўся з Беларусі ў Літву, увагу супрацоўнікаў прыцягнуў матрац у кабіне, унутры якога, як аказалася, былі схаваныя 9.400 цыгарэт коштам 2.326,5 еўра.
Кошт канфіскаванага аўтамабіля ацэньваецца ў 15.390 еўра.
Паведамляецца, што фурай кіраваў грамадзянін Беларусі. У дачыненні да яго распачатая адміністрацыйная справа паводле ч. 2 арт. 208 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Літвы.
Гэта не першы выпадак, калі літоўскія мытнікі адбіраюць не толькі кантрабандныя цыгарэты, але і транспартны сродак, у якім перавозілася тытунёвая прадукцыя. У прыватнасці, у пачатку лютага ў пункце пропуску Шальчынінкай (Беняконі) літоўскія мытнікі канфіскавалі ў грамадзяніна Беларусі аўтамабіль “Сітраен С5”, на якім ён спрабаваў завезці 1.340 цыгарэт коштам 331,65 еўра. Пры гэтым кошт аўтамабіля склаў 4.250 еўра.
Тады адзначалася што тое, што адбылося, з’яўлялася “важным сігналам для ўсіх” — “нават невялікая колькасць кантрабандных тавараў можа прывесці да таго, што арыштуюць транспарт”.
Раней літоўская мытня паведаміла, што на памежным пераходзе Мядзінінкай у 2025 годзе зафіксавана 735 адміністрацыйных правапарушэнняў на суму каля 1,5 млн еўра (штрафы, канфіскацыі), у пункце пропуску Шальчынінкай — 681 (2 млн еўра).
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаРост цэн на паслугі ў красавіку стаў рэкордным за апошнія 14 месяцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



