Літоўская мытня канфіскавала чарговы аўтамабіль, які выкарыстоўваўся для кантрабанды цыгарэт з Беларусі

3 сакавіка, Позірк. Пра чарговую канфіскацыю аўтамабіля, у якім на тэрыторыю Літвы нелегальна ўвозіліся з Беларусі тытунёвыя вырабы, паведаміла 3 сакавіка мытная служба балтыйскай дзяржавы.
Адзначаецца, што ўвечары 28 лютага ў пункце пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) прыбыў легкавы аўтамабіль Mercedes-Benz. “Асоба, якая кіравала транспартным сродкам, заявіла, што не ўвозіць ніякіх забароненых тавараў або тавараў, што падлягаюць дэклараванню. Аднак пасля правядзення рэнтгенаўскага кантролю аўтамабіля і больш дэталёвага фізічнага агляду высветлілася, што ў сядзеннях транспартнага сродку была схаваная нелегальная партыя тытунёвых вырабаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Удакладняецца, што мытнікі выявілі 236 пачак цыгарэт “MINSK” і “MINSK QS”. Іх кошт складае 1.165,84 еўра.
“У сувязі з устаноўленым парушэннем былі канфіскаваныя не толькі тытунёвыя вырабы, але і аўтамабіль, што выкарыстоўваўся для іх перавозкі, кошт якога складае 2.760 еўра”, — адзначае мытня.
У дачыненні да кіроўцы, грамадзянства якога не паведамляецца, распачатыя вытворчасці па справах аб “адміністрацыйных правапарушэннях за незаконную перавозку тавараў і невыкананне патрабаванняў санкцый”.
27 лютага мытня Літвы паведаміла пра канфіскацыю ў пункце пропуску Мядзінінкай 9.400 кантрабандных беларускіх цыгарэт на суму 2.326,5 еўра, а таксама выкарыстанага для іх перавозкі цягача Mercedes-Benz, кошт якога ацэнены ў 15.390 еўра.
У пачатку лютага ў пункце пропуску Шальчынінкай (Беняконі) літоўскія мытнікі канфіскавалі ў грамадзяніна Беларусі аўтамабіль “Сітраен С5”, на якім ён спрабаваў увезці 1.340 цыгарэт коштам 331,65 еўра. Пры гэтым кошт аўтамабіля склаў 4.250 еўра.
Тады адзначалася, што тое, што адбылося, з’яўлялася “важным сігналам для ўсіх” — “нават невялікая колькасць кантрабандных тавараў можа прывесці да таго, што арыштуюць транспарт”.
Раней літоўская мытня паведаміла, што на памежным пераходзе Мядзінінкай у 2025 годзе зафіксавана 735 адміністрацыйных правапарушэнняў на суму каля 1,5 млн еўра (штрафы, канфіскацыі), у пункце пропуску Шальчынінкай — 681 (2 млн еўра).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



