Мінск 23:46

У ДТЗ у Баранавічах пацярпела чатырохгадовае дзіця

15 сакавіка, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні ў Баранавічах з удзелам дзіцяці паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося 15 сакавіка каля 13:50.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 34-гадовы кіроўца кіраваў аўтамабілем “Пежо” і рухаўся па праезду паблізу дома 21 па вуліцы Гагарына ў напрамку стаянкі. Мужчына “здзейсніў наезд на чатырохгадовага хлопчыка-пешахода, які выйшаў на праезную частку дарогі з тратуара”, гаворыцца ў паведамленні.

У выніку ДТЗ дзіця “пасля аказання медыцынскай дапамогі адпушчанае дадому”, адзначае УУС.

Праводзіцца праверка.

У 2025 годзе, паводле папярэдніх даных, колькасць аварый у Беларусі скарацілася на 6%, заяўляў у студзені 2026-га начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў. Паводле яго слоў, на 9% знізілася колькасць аварый з пацярпелымі, колькасць загінулых зменшылася на 17 (з 434 да 417). Пры гэтым узрасла колькасць загінулых матацыклістаў (колькасць не была названая).

Падзяліцца: