Мінск 16:45

У Жлобінскім раёне ДАІ стралянінаю спыніла бяспраўніка

Відэа: прэс-служба МУС / стоп-кадр: "Позірк"

17 сакавіка, Позірк. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі выкарысталі зброю, каб спыніць аўтамабіль “Мазда” ля вёскі Каратковічы (Жлобінскі раён Гомельскай вобласці), паведаміла 17 сакавіка прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле інфармацыі ведамства, 32-гадовы кіроўца ў адказ на патрабаванні інспектараў спыніцца толькі паскорыўся, пачаўся пераслед. Мужчына, як адзначаецца, “не падпарадкоўваўся неаднаразовым законным патрабаванням міліцыянераў, віхяючы па дарозе, ствараючы рэальную пагрозу жыццю і здароўю грамадзян”.

Пасля таго, як аўтамабіль спыніўся, калі супрацоўнікі ДАІ выкарысталі зброю, кіроўца і пасажыр паспрабавалі ўцячы, але былі затрыманыя.

Дзяржаўтаінспекцыя высветліла, што кіроўца — жыхар Калінкавічаў, якога неаднаразова пазбаўлялі правоў кіроўцы, у тым ліку за нецвярозае кіраванне. Ад агляду на гэты раз ён адмовіўся.

Складзена сем адміністрацыйных пратаколаў, вырашаецца пытанне пра ўзбуджэнне крымінальнай справы за нецвярозае кіраванне — паўторнае на працягу года, а таксама пра канфіскацыю транспартнага сродку. Кіроўца і яго 25-гадовы пасажыр змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання, машына дастаўленая на ахоўную стаянку.

22 лютага паведамлялася, што пад Мінскам міліцыя са стралянінай спыніла фуру — чалавек за стырном не меў правоў, быў моцна п’яны, а транспарт ён скраў.

9 сакавіка МУС паведаміла пра затрыманне аўтаўгоншчыка ў Стаўбцоўскім раёне (Мінская вобласць). Яго затрымлівалі са стралянінай, бо той адмаўляўся спыняцца, “спрабаваў схавацца, пры гэтым віхляючы па дарозе, ствараючы рэальную пагрозу жыццю і здароўю грамадзян”.

У Беларусі сістэматычна адбываюцца затрыманні з выкарыстаннем зброі.

У Беразіно паранены супрацоўнік міліцыі, прымянялася зброя

23 лістапада, Позірк. Аб раненні супрацоўніка міліцыі затрыманым у Беразіно (Мінская вобласць) паведаміла прэс-служба МУС 23 лістапада. Напярэдадні ўвечар нарад міліцыі, які выбываў па паведамленні, "заўважыў на вуліцы чалавека, падобнага па прыметах з падазраваным (не паказана, у чым. — "Позірк".)": …

У Мазыры міліцыя страляла ў мужчыну, які цяжка параніў нажом жонку

7 лістапада, Позірк. Аб затрыманні з прымяненнем табельнай зброі ў Мазыры (Гомельская вобласць) мужчыны, які спрабаваў забіць жонку, паведаміла прэс-служба МУС. Уначы ў мясцовае РАУС патэлефанавала дзяўчынка і паведаміла, што яе бацька нанёс маці нажавыя раненні, гаворыцца ў рэлізе. "Па …

У Ганцавіцкім раёне міліцыянт прастрэліў нагу п'янаму мужчыну пры затрыманні

23 ліпеня, Позірк. Міліцыя са стралянінай затрымала 49-гадовага п'янага мужчыну ў адной з вёсак Ганцавіцкага раёна (Брэсцкая вобласць), вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў. Паводле інфармацыі ведамства, 73-гадовая жанчына паведаміла ў міліцыю, што яе сусед бегае па вуліцы і …

Для затрымання нецвярозага кіроўцы ў Гомельскай вобласці міліцыі давялося страляць

16 чэрвеня, Позірк. Для затрымання нецвярозага кіроўцы ў ноч на 16 чэрвеня ў Гомельскай вобласці супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі давялося страляць, вынікае з інфармацыі прэс-службы Міністэрства ўнутраных справаў. Паводле інфармацыі ведамства, у аграгарадку Ламавічы (Кастрычніцкі раён) увагу экіпажа ДАІ прыцягнуў аўтамабіль "Фальксваген". Міліцыянеры "падалі …
Падзяліцца: