Вызвалена 250 палітвязняў, большасць застанецца ў Беларусі — Ціханоўская

19 сакавіка, Позірк. Аб вызваленні 250 зняволеных паведамляецца 19 сакавіка ў тэлеграм-канале дэмакратычнага лідэра Святланы Ціханоўскай.
З яе слоў вынікае, што большасць зможа застацца ў краіне: “250 палітычных зняволеных вызваленыя і змогуць абняць сваіх блізкіх. <…> Вельмі важна, што дзякуючы намаганням Злучаных Штатаў 235 чалавек засталіся дома, у Беларусі, побач са сваімі сваякамі. 15 чалавек былі адпраўленыя ў Літву — яны ўжо ў бяспецы і атрымаюць усю”.
“Я шчыра ўдзячная Дональду Трампу, Джону Коўлу, Крысу Сміту і амерыканскай адміністрацыі, якая нястомна працуе над вызваленнем людзей. Гэтыя гуманітарныя намаганні даюць вынік і ратуюць жыцці. Я таксама дзякую ўсім нашым партнёрам, якія разам з намі настойліва дамагаюцца вызвалення ўсіх палітвязняў, спынення рэпрэсій і сапраўдных пераменаў у Беларусі“, — дадала палітык.
Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла, што ён з “прынцыпу гуманізму” прыняў рашэнне аб “памілаванні [250 асоб], асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”.
Паводле інфармацыі Офіса Святланы Ціханоўскай (ОСТ), у Літву накіраваны: Кацярына Бахвалава (Андрэева), Кірыл Казей, Аляксандр Казлянка, Дзмітрый Кубараў, Мікалай Куляшоў, Анастасія Лойка, Сяргей Маўшук, Аляксей Мельнікаў, Эдуард Пальчыс, Марфа (Марыя) Рабкова, Дзяніс Жалязко і Мікіта Залатароў.
Вызваленне праваабаронцаў Рабковай, Стэфановіча і Лойкі пацвердзіў у сваім тэлеграм-канале і на сайце праваабарончы цэнтр “Вясна”, Самусенкі — яго жонка Алеся Жыткова ў “Фэйсбуку”.
Паводле інфармацыі ОСТ, імёны астатніх вызваленых будуць паведамляцца толькі членам іх сем’яў.
Палітвязні традыцыйна вызваленыя ў межах перамоваў са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам (19 сакавіка наведаў Мінск і сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам).
Аб зняцці амерыканскіх санкцый з ААТ “Белінвестбанк”, ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” і Міністэрства фінансаў паведаміла па іх выніках прэс-служба Лукашэнкі.

- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПадзеі лета 2024 года паказалі на недастатковую шчыльнасць маніторынгу небяспечных лакальных метэаз'яў — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка

